«Мы падаем у адстаўку, каб нашы браты і сёстры, дзяржслужачыя, не падвяргаліся нападкам і пагрозам», - сказаў ён у звароце, які ў нядзелю транслявалася ў сацсетках, піша tass.ru.

Маралес назваў сітуацыю, якая склалася, дзяржаўным пераваротам. «Цяпер мой абавязак як прэзідэнта - знайсці спосаб супакоіць сітуацыю», - падкрэсліў Маралес.

Пазней на прэс-канферэнцыі Маралес паведаміў, што не пакіне Балівію пасля таго, як абвясціў аб сваёй адстаўцы.

«У мяне няма прычын бегчы», - сказаў ён.

Эва Маралес — першы індзеец, які стаў прэзідэнтам Балівіі, а таксама былы прадстаўнік прафсаюза фермераў, што вырошчваюць коку, — прыйшоў да ўлады ў студзені 2006 года.

У 2013-м Эва Маралес наведваў Беларусь.

20 кастрычніка у Балівіі прайшлі прэзідэнцкія выбары, на якіх ён, паводле афіцыйных звестак, перамог у чацверты раз. Але асноўны супернік — экс-прэзідэнт Карлас Меса — заявіў, што не прызнае перамогу Маралеса ў першым туры. Пасля абвяшчэння вынікаў выбараў у Балівіі пачаліся пратэсты і забастоўкі. Апазіцыянеры захапілі рэдакцыі некалькіх дзяржаўных СМІ.

Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі краіны заявіў у суботу, што войска не будзе ўдзельнічаць у здушэнні пратэстаў супраць пераабрання Эва Маралеса на новы тэрмін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру