Субота, 17 чэрвеня

БТ, 11.45

«Маем рэчы»

Беларусь, 2006, аўтар і вядоўца Алесь Матафонаў.

Тэлевізійная перадача.

Тэма перадачы – куфар.

БТ, 19.25

«Сын за бацьку»

Беларусь–Расея, 1995, рэж. Мікалай Яроменка-мал.

Крымінальная драма.

Дырэктар мэдычнага цэнтру (Мікалай Яроменка-ст.) нажывае праблемы з мафіяй. Сын з Масквы (Яроменка-мал.), сяляне-партызаны і міліцыя (Уладзімер Гасьцюхін) паўстаюць супраць буржуяў.

Трыюмф лукашэнкаўскага кіно. Настроі «электаральнай рэвалюцыі» 1994 г. І галоўны мафіёзі – пад Пазьняка.

НТВ, 21.40

«Шоў пачынаецца»

ЗША, 2002, рэж. Том Дэй.

Камэдыйны баявік.

Дэтэктыў Міч вельмі ня любіць, калі яму замінаюць… Але гэта адбылося.

СТВ, 00.10

«На дзесяць хвілінаў старэйшы: віялянчэль»

Вялікабрытанія–Нямеччына, 2002, рэж. Бэрнарда Бэрталючы.

Кароткамэтражныя навэлі аб прыродзе часу.

Энцыкляпэдыя рэжысуры – ад слынных майстроў.

Нядзеля, 18 чэрвеня

АНТ, 18.20

«Бітлджус»

ЗША, 1988, рэж. Тым Бёртан.

Казачна-містычная камэдыя жахаў.

Сямейная пара прывідаў, каб выгнаць з дому гасьцей, наймае пякельнага хулігана Бітлджуса… Лепей бы яны гэтага не рабілі. Бадзёра-неардынарная камэдыя-жахаўка ад амэрыканскага казачніка Тыма Бёртана.

Ролі выконваюць: Алек Болдўін, Джына Дэйвіс. Дзяўчынку, якая сябруе з прывідамі, сыграла Вайнона Райдэр.

БТ, 23.55

«Даві на газ»

Данія, 2002, рэж. Ласэ Спанг Ольсэн.

Авантурная камэдыя.

Хросны бацька па мянушцы Манах безнадзейна хворы. Перад сьмерцю ён зьбіраецца наведаць свайго байструка Людвіга. Вось толькі сынок сядзіць дзесьці ў турме ў Швэцыі…

СТВ, 23.55

«Малады Адам»

Вялікабрытанія–Францыя, 2003, рэж. Дэйвід Маккензі.

Дэтэктыўная драма.

Ангельшчына 1950-х. Калісьці валацуга Джо быў пісьменьнікам, а цяпер на баржы цягае вугаль. Аднойчы з каналу вылоўліваюць цела дзяўчыны. Джо не сьпяшыць прызнацца, што калісьці яе ведаў…

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0