«Цэнтр новых iдэй» падрыхтаваў новы рэйтынг беларускіх гарадоў за 2019 год у пяці вымярэннях. У рэйтынг увайшлі толькі тыя беларускія гарады, у якіх больш за 50 тысяч чалавек, — у спісе аказаліся 23 населеныя пункты.

Аўтары вылучылі 20 паказчыкаў, з якіх пяць ключавых: дэмаграфічная ўстойлівасць, стан эканомікі, узровень жыцця, празрыстасць кіравання, турыстычная прывабнасць.

У рэйтынг увайшлі толькі тыя гарады, якія маюць больш за 50 тысяч чалавек, — у іх жыве амаль дзве траціны беларускага насельніцтва і яны з'яўляюцца значнымі паліт-эканамічнымі актарамі.

У агульным рэйтынгу Мінск заняў першае месца з 82,2 баламі. На другім месцы Гродна (73,4 бала), на трэцім Брэст (62,4 бала), на чацвёртым Салігорск (56 балаў), а на пятым Віцебск (55,9 балаў).

Сталіцу па якасці жыцця абганяе Гродна, а па дэмаграфічнай устойлівасці ў лідарах увогуле раённы цэнтр — Жлобін, Мінск па гэтым паказчыку ажно 8-ы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0