Учора, 10 лістапада, прыкладна ў 20.30 22-гадовы кіроўца таксі «Рэно» рухаўся па аўтадарозе Р-99 з боку горада Слонім у кірунку Зэльвы. Паблізу вёскі Чамяры Слонімскага раёна хлопец у нейкі момант выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з цягачом «Вольва» з паўпрычэпам «Шмітс», пад кіраваннем 58-гадовага грамадзяніна Расіі, піша ДАІ.

У выніку ДТЗ вадзіцель легкавога аўтамабіля атрымаў траўму жывата, пералом плечавой косткі, рэбраў і шматлікія раны, з якімі шпіталізаваны ў раённую бальніцу.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0