«Па статыстыцы беларускую мову лічаць роднай больш за 5 мільёнаў чалавек, гэта 60% беларусаў», — заявіла вядучая Люцыя Герашчанка.

Лічбы гучаць у самым пачатку сюжэта.

У Белстаце кажуць, што статыстыку, атрыманую падчас перапісу-2019, яшчэ не публікавалі.

«Даных гэтага перапісу насельніцтва зараз няма і быць не можа, таму што праходзіць апрацоўка. І першыя папярэднія даныя мы абвесцім у лютым 2020 года, а больш шырокія лічбы будзем даваць у верасні 2020 года», — пракаментавала «Нашай Ніве» прэс-сакратар Белстата Таццяна Лапкоўская.

Апошняя статыстыка па роднай мове збіралася падчас перапісу 2009 года. Тады беларускую мову пазначылі роднай 5 058 334 жыхары краіны (53,22%).

Найхутчэй, Люцыя Герашчанка мела на ўвазе тыя лічбы, праўда, наблытала працэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?