У Мінску ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры 24 лютага адкрылася выстава кавальскага майстэрства «Партрэт вясны ў жалезным абрамленні».

Экспазіцыя арганізавана музеем сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Гільдыя кавалёў». У ёй прадстаўлены работы 25 майстроў мастацкай апрацоўкі металу з розных гарадоў Беларусі, а таксама трох украінскіх кавалёў аб’яднання «Росыч» з гарадскога пасёлка Ракітнае Кіеўскай вобласці.

Сярод выстаўленых твораў — каваныя падсвечнікі, люстры, насценныя маскі, мэбля, скульптура, у тым ліку паркавая, дэкаратыўныя кампазіцыі, а таксама калекцыя старажытнай зброі VII—XII стагоддзяў і старажытных сякер XV—XX стагоддзяў са збору каваля Сяргея Шылы.

Як зазначыла старшыня «Гільдыі кавалёў» Таліна Фамічова, фестывалі і выставы ў Беларусі, Польшчы і ва Украіне засведчылі высокі ўзровень майстэрства беларускіх кавалёў. Сярод найбольш вядомых айчынных майстроў мастацкай апрацоўкі металу яна назвала Аляксандра Чумакова, Ігара Дарожку і Юрыя Фурса, творчасць якога адлюстроўвае беларускія традыцыі кавальскага майстэрства і ідэі нацыянальнага адраджэння.

Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН

Cтаршыня "Гільдыі кузняцоў" Таліна Фамічова і майстар мастацкай апрацоўкі металу Аляксандр Чумакоў.

Cтаршыня "Гільдыі кузняцоў" Таліна Фамічова і майстар мастацкай апрацоўкі металу Аляксандр Чумакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0