Здарэнне адбылося ў в. Хатуцічы Маладзечанскага раёна. Там пражывае маці і сын, які жыве за яе кошт, паведамляе Рэгіянальная газета.

Чарговая сварка пачалася з-за грошай. Мужчына патрабаваў тры рублі на алкаголь, але маці вырашыла не даваць. Тады ён узяў кухонны нож і ўдарыў жанчыну ў жывот. Выратавала тое, што нож быў тупым, на целе маці засталася толькі драпіна.

Канфлікт на гэтым не скончыўся, а разгарэўся з большай сілай. У суседнім пакоі мужчына заўважыў вяроўку. Ён закруціў вяроўку на шыі маці і пачаў душыць.

Жанчына пагадзілася даць грошы, каб сын яе адпусціў. Выбегла на вуліцу, але схавацца не паспела. Сын дагнаў маці, паваліў на зямлю і за рукі зацягнуў у дом. Жанчына мусіла даць грошы. Але гэта вырашыла канфлікт на пару гадзін.

Дадому дэбашыр вярнуўся ўжо нецвярозы і з парога стукнуў маці кулаком у грудзі. На гэты раз выбіць грошы сын вырашыў з дапамогай качаргі. З ёй мужчына бегаў па вёсцы ў пошуках маці. Жанчына набрала «102».

Жанчына расказала міліцыянерам пра канфлікт з сынам цягнецца не адзін год. Ён увесь час патрабуе грошы, збіваючы і пагражаючы то сякерай, то «розачкай».

Паратунак жанчына перыядычна прасіла ў суседзяў. 37-гадовы дэбашыр неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за сямейна-бытавыя скандалы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0