У Мінскім заапарку ў лістападзе ў сямействе лам адбылося папаўненне, паведамляецца на сайце ўстановы.

— Звычайна дзіцяняты ў гэтых жывёл нараджаюцца вясной ці летам, але бывае і «пазапланавы» памёт, як у нашай пары. Такі вось радасны пераднавагодні падарунак паднеслі ламы наведвальнікам заапарку, — адзначылі супрацоўнікі.

З мянушкай нованароджанай пакуль не спяшаюцца: кажуць, трэба пачакаць, пакуль ў малой выявіцца больш індывідуальных рысаў характару. Пакуль яна яшчэ сілкуецца малаком мамы Вяснушкі. Але неўзабаве пачне каштаваць «дарослую» ежу: сена, венікі, збожжа, гародніну — моркву, кармавыя буракі, бульбу.

Дарэчы, Вяснушка прыехала з Гродзенскага заапарку, а тата малой-ламы па мянушцы Шурык родам з Ліпецка. Разам з імі пухнатая рудая малая ходзіць па вальеры і адпачывае ў адмысловым доміку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0