Грамадства раз'юшыла нахабная спроба фальсіфікацыі галасавання ў Брэсце: назіральнік Юрый Вашчанчук зняў на відэа, як юнага выгляду лэдзі спрабуе ўкінуць стос бюлетэняў у скрынку. 

Чытайце: Назіральнік зняў, як дзяўчына спрабуе закінуць некалькі бюлетэняў у скрыню для галасавання ВІДЭА

Журналісты яе ідэнтыфікавалі — гэта маладая выхавальніца дзіцячага садка Анастасія Кулічкова. Па нейкім супадзенні старшыня ўчастковай выбарчай камісіі — Таццяна Аляксееўна Мосіна — дырэктарка гэтага дзіцячага садка.

Чытайце: Дзяўчыну, што спрабавала ўкінуць пачак бюлетэняў на ўчастку ў Брэсце, здаецца, знайшлі

З самой Анастасіяй Кулічковай звязацца пакуль немагчыма, але «Наша Ніва» пацікавілася ў яе брата Аляксея аб тым, што ён пра ўсё гэта думае. 

Анастасія злева, Аляксей справа. Фота: УКантакце

Анастасія злева, Аляксей справа. Фота: УКантакце

«Ну хто ведае, што там была за сітуацыя? Я бачыў гэтае відэа: яна прыйшла галасаваць, да яе падбег чалавек, выказаў нейкую прэтэнзію, яна спалохалася і сышла — нармальна, па мойму», — сказаў Аляксей. 

Ці дапускае ён магчымасць таго, што выбары ў краіне фальсіфікуюцца? 

«Думаю, што гэта магчыма і лёгка. Але я лічу, што мая сястра не магла ўдзельнічаць у такім, я з ёй пакуль пра гэта не гаварыў, але абавязкова буду. Не думаю, што яна магла на нейкія абяцанні павесціся. Чалавека могуць проста падбухторыць, як гэта ў нашай краіне падбухторваюць ісці галасаваць на выбары, менавіта кіраўніцтва — з работы ці штосьці такое», — падсумаваў ён. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?