Адна з галоўных тэм дня — відэа з аднаго з выбарчых участкаў у Брэсце.

Спробу апусціць у скрыню стос бюлетэняў на ўчастку № 37 Брэсцка-Усходняй акругі №3 спыніў назіральнік Юрый Вашчанчук і зняў дзяўчыну на відэа.

Дзяўчыну завуць Настасся Кулічкова, яна працуе педагогам-псіхолагам у дзіцячым садзе, які знаходзіцца за 50 метраў ад выбарчага ўчастка, дзе адбылося парушэнне. Загадчыца гэтага садка ўзначальвае дадзеную выбарчую камісію.

Выданне Брэст-Сіці паспрабавала звязацца з гераіняй скандальнага відэа праз сацыяльныя сеткі. Паўнавартаснай гутаркі, на жаль, не атрымалася.

«Я прыйшла прагаласаваць датэрмінова. Гэта маё права. І зусім не чакала, што нехта будзе размаўляць са мной такім тонам. У мяне быў у руках утрая складзены бюлетэнь. Гэта не забаронена. І я не павінна нічога тлумачыць. Я да гэтага часу не магу апамятацца. Я сапраўды спалохалася, таму і пайшла. Непрыемна вельмі, што мяне абвінавачваюць у тым, чаго я не рабіла», — пракаментавала здарэнне Настасся Кулічкова мясцоваму парталу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0