Фота budzma.by.

Спачатку Анціпаў прайшоўся па прэміі «Дэбют», якую ён, як рускамоўны пісьменнік, не мог атрымаць, хоць яму тады вельмі былі патрэбны грошы.

«Справа ў тым, што «Дэбют» уручаўся толькі беларускамоўным аўтарам, але гэта было не відавочна, нейкага напісанага палажэння ў прэміі на было. І быццам бы — я не магу прыгадаць, адкуль у мяне гэта інфармацыя — быццам бы Хадановіч паказаў журы часопіс «Паміж», дзе была надрукавана падборка маіх расказаў і сказаў: вось, маўляў, добрыя расказы ў Анціпава, давайце адзначым. А Марыйка [Мартысевіч] такая: а на якой мове яны напісаны? А на якой я магу напісаць? Ах, які жорсткі несправядлівы лёс!»

Далей Анціпаў піша, як даведаўся ў 2011 годзе пра прэмію Гедройца, а ў яго акурат у той год выйшла кніжка.

«Дый х** вы ёй дасце, дыскрымінацыя, б**, ды я ўжо змірыўся. Тут пытанне яшчэ, што дасце, бо пра прыз нічога не было сказана, таму я спадзяваўся, што дадуць якое-небудзь г**но, якое мне і так не патрэбна. Тыпу магчымасць выдаць кнігу, дык я ўжо і без вас яе выдаў».

Кнігу тую, праўда, Анціпаў выдаў не без дапамогі ПЭНа: паэтка Марыйка Мартысевіч патэлефанала яму і сказала, што цэнтр можа выдзеліць 120 еўра на макет. 

«Я так разумею, гэты былі выбачэнні за нядопуск мяне, а ўслед за мной і ўсіх, хто піша тут па-руску, да пэнаўскіх прэмій. Ці прымаюцца? Лепш бы 500 [даляраў] далі».

Анціпаў з доляй цынізму апісвае кулуары прэміі Гедройца і, выяўляецца, не дужа ведае пра ролю гэтага чалавека.

«Быццам бы я гэта ведаю ад Акудовіча, што сабраў неяк [польскі] пасол інтэлігенцыю і прапанаваў зрабіць прэмію для беларускіх пісьменнікаў, тыпу польскай «Нікі». Інтэлігенцыя заспрачалася, што за прэмія, ды чыйго імя, быццам бы доўга не маглі дамовіцца, але сышліся на імені Гедройца, і вось чаму. Па-першае, ні даць ні ўзяць, а паляк, у той жа час нарадзіўся ў Мінску. Па-другое, наводзіў міжкультурныя масты, праўда паміж Польшчай і Францыяй, пра Беларусь не ўспамінаў. Па-трэцяе, пісаў эсэ — мастацкай прозы не пісаў, але чым эсэ не проза?»

У той год прэмію Гедройца — і 10 тысяч еўра — уручылі літаратару-пачаткоўцу Паўлу Касцюкевічу. Хоць сярод намінантаў былі вядомыя пісьменнікі — Бахарэвіч і Федарэнка.

«Пасля журы і шорт-лістары ад’ехалі на вілу да пасла (хоць, можа, і не на вілу, але на закрытае мерапрыемства дакладна), а Бахарэвічу спрабавалі набіць морду «за Купалу». <…> я ўсё дзівіўся, як так — Касцюкевіч? Гэта ж зусім нейкія расказы навічка, хай і з парай таленавітых абзацаў. Я ўяўляў сабе паседжанне журы, як яны аргументуюць свой выбар, ці не было на паседжаннях змовы? Ну канечне, пэўна, была! (Цяпер я ведаю, што так думаюць усе тыя, хто ў прэміяльных справах не ўдзельнічае). Я не мог заснуць і напісаў у «ЖЧ» гнеўны пост».

«Марыйка пасля адказвала некаму ў фб, што я гэта ўсё напісаў з-за зайздрасці, бо сам мог прэтэндаваць на прэмію, калі б рускамоўных дапускалі».

Паэтка Марыя Мартысевіч, якую Анціпаў не раз узгадаў у сваіх мемуарах, абурылася таму, што чалавек з кіраўніцтва ПЭНа піша такія рэчы і публікуе інфармацыю «для службовага карыстання».

«Публікаваць такога роду мемуары праз такі кароткі час неэтычна і непрымальна, пакуль апісаныя інстытуцыі існуюць і не відазмяняліся. Інакш любы літаратурны складнік нівелюецца і выглядае як паклёпніцтва», — адказала яна Анціпаву.

Каментаваць сітуацыю «Нашай Ніве» дадаткова паэтка не стала.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?