37-гадовы жыхар Гомеля зрабіў стаўку праз тэрмінал букмекерскай канторы. Прагназіст з яго атрымаўся так сабе, і стаўка прайграла.
Тады гамяльчук вырашыў вярнуць грошы і ўзламаў прыладу.
Мужчыну затрымалі. Следчыя распачалі крымінальную справу за крадзеж.