Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў намер балатавацца на выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2020 і 2025 гадах. Ён падкрэсліў, што не трымаецца за гэту пасаду, але лічыць для сябе абавязковым прапанаваць сваю кандыдатуру, а людзі зробяць выбар, паведамляе прэс-служба.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што неаднаразова адказваў на пытанні з нагоды свайго намеру балатавацца на будучых прэзідэнцкіх выбарах. «Калі людзі мяне не падтрымаюць на нейкіх выбарах, я на іх не пакрыўджуся. Я ўжо папрацаваў прыстойную колькасць гадоў, — сказаў ён. — Гэта вы думайце, вылучацца мне на гэтых выбарах ці не».

Калі грамадзяне цэняць стабільнасць, спакойнае, упэўненае развіццё дзяржавы, яе суверэнітэт — гэта значыць, тую палітыку, якая праводзіцца цяперашнім прэзідэнтам, то яны самі павінны ініцыяваць яго вылучэнне.

«Так, мы не багатыя. Не таму, што Лукашэнка кепскі. Бо мы дрэнна часам працуем і ў нас няма таго, што ёсць у Расіі і іншых краінах (маюцца на ўвазе запасы прыродных энергарэсурсаў). Мы сваё багацце з мазалём, як у нас у народзе кажуць, самі, сваімі рукамі ствараем. Разумеючы гэта, вы павінны мяне прасіць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Я сваю кандыдатуру прапаную на гэтых выбарах. Але калі буду адчуваць, што вы катэгарычна супраць, вядома, буду перажываць, але тым не менш вы павінны маю кандыдатуру адкінуць на выбарах. І я паабяцаў, што сінімі пальцамі за крэсла трымацца не буду. Паверце, гэта не зусім мяккае крэсла», — запэўніў ён.

«Не думайце, што ў нас прэзідэнцкая ўлада - гэта цараванне, як некаторыя на вуліцах крычаць: «хопіць», пацараваў. Яны, мабыць, так і разумеюць гэтую пасаду», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Што тычыцца тэрмінаў правядзення выбараў прэзідэнта, то па законе яны павінны прайсці не пазней за жнівень 2020 года. І пераносіць гэтыя тэрміны не плануецца.

«Улетку гэтыя выбары пройдуць. Тут нікуды не дзенешся.

Узімку? Дурное будзе, калі мы пасля гэтых выбараў (парламенцкіх) адразу прызначым чарговыя выбары. І апазіцыя нас пачне дзяўбці, бо звычайна пасля выбараў ідзе спад, гэта заўсёды так. І апазіцыя будзе не гатовая да гэтых выбараў. Ці скажа, што Лукашэнка вывеў нас са строю і праводзіць гэтыя выбары для сябе. Таму трэба спад гэты пераадолець», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, да вясны спад актыўнасці выбаршчыкаў пройдзе, у краіне людзі будуць задзейнічаны ў падрыхтоўцы да святкавання такіх значных дат, як 75-годдзе Перамогі 9 мая 2020 года, Дня Незалежнасці 3 ліпеня. Акрамя таго, неабходна арганізаваць і правесці пасяўную кампанію, каб гарантаваць харчовую бяспеку. «Вось гэта мы зробім па-гаспадарску, а потым у перыяд да уборкі (я так думаю, шчыра, яшчэ не займаўся гэтым пытаннем, думаў пра гэтыя выбары) у нейкім прамежку пазначым (дату прэзідэнцкіх выбараў)», - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Журналісты таксама пацікавіліся, ці мае намер Аляксандр Лукашэнка браць удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах пасля 2020 года, напрыклад, ў 2025-м.

«Госпадзі, я, можа, да 2025 года не дажыву, не дай бог, — з гумарам адказаў ён. — Хочацца яшчэ пажыць, дзеці малыя, паглядзець, як у іх будзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0