Фота Надзеі Бужан
Дэпутат павінен любіць сваю краіну і ўмець працаваць з людзьмі. Такое меркаванне выказала сёння журналістам кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава падчас галасавання на выбарчым участку №507 у Мінску, піша БелТА.
«На мой погляд, гэта павінен быць чалавек, які любіць сваю краіну і народ. Праца ў парламенце — няпростая, трэба займацца распрацоўкай законапраектаў, што вельмі важна і адказна, таму што па гэтых законах будуць жыць людзі і развівацца краіна. Акрамя таго, трэба умець працаваць з людзьмі», — адзначыла Наталля Качанава.





