Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына адзначае, што журналісты маюць права бесперашкодна працаваць на выбарчых участках. Так яна пракаментавала некалькі інцыдэнтаў, якія адбыліся сёння з журналістамі Tut.by, калі старшыня камісіі не дазваляў фатаграфаваць тое, што адбываецца, на участку, ці дазваляў гэта рабіць толькі з пэўнага месца.

— Ну яны вам дазваляюць фатаграфаваць? З пэўнага месца? Ну, можа быць, вы ім перашкаджаеце. Ведаеце, сітуацыю трэба разглядаць, што там адбывалася насамрэч. Што, пусты ўчастак, няма выбаршчыкаў і вам не даюць і не дазваляюць? Я сумняваюся, што так. Магчыма, там было шмат людзей, таму прапанавалі фатографу здымаць з пэўнага месца, трэба разбірацца. Пакажыце ўчасткі, мы звяжамся і ўдакладнім. Вы прэса, вы маеце права ўсё фіксаваць, але так, каб не перашкаджаць камісіі, — сказала Ярмошына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?