Палітэхнолаг Аліна Нагорная магла б прагаласаваць на гэтых выбарах двойчы, але не зрабіла гэтага ніводнага разу.

«У мяне проста часовая рэгістрацыя ў Рагачоўскім раёне і сталая рэгістрацыя ў Слуцку. Я атрымала запрашэнне на галасаванне і там, і там. Цікава, што часовая рэгістрацыя не дае магчымасці карыстацца святлом і газам па той цане, якой карыстаюцца тыя, хто стала зарэгістраваны. Але галасаваць вось можна», — расказала Нагорная НН.

На ўчастку для галасавання ў Слуцку яна пабывала ўчора, а ў Рагачоўскім раёне ў асноўны дзень галасавання — 17 лістапада. Тым не менш, у галасаванні яна не ўдзельнічала. З абодвух участкаў знесла бюлетэні.

«У Слуцку я ўкінула ў скрыню паперку, дзе быў заклік паўдзельнічаць у сапраўдных выбарах на сайце 1920.by. Там абіраецца варыянт помніка слуцкім паўстанцам», — расказвае паліттэхнолаг.

Такім чынам, паўторны ўдзел у выбарах для спадарыні Нагорнай каштаваў 12 рублёў — гэта цана часовай рэгістрацыі. «Атрымліваецца, што можна знайсці 109 сяброў з розных акругаў, у іх часова зарэгістравацца і сабраць калекцыю бюлетэняў», — жартуе Аліна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?