На выбарчым участку №286 Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі № 99 затрыманы актывіст Пётр Маркелаў.
Таксама вядома, што затрыманы кандыдат у дэпутаты па гэтай акрузе Стас Шашок.
Маркелава і Шашка затрымалі за тое, што яны, выявіўшы фальсіфікацыю, патрабавалі пераліку галасоў. Іх вязуць у РАУС.
Станіслаў Шашок — актывіст «Моладзевага блока», вылучаўся ў дэпутаты па 99 Паўднёва-Заходняй акрузе Мінска.