Злучаныя Штаты змянілі сваю пазіцыю па пытанні яўрэйскіх паселішчаў на Заходнім беразе ракі Іардан. Вашынгтон больш не лічыць іх такімі, што парушаюць міжнароднае права, паведамляе Reuters.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў, што статус Заходняга берага павінен вырашацца шляхам перамоў паміж Ізраілем і палесцінцамі.

Паселішчы былі заснаваныя ізраільцянамі на землях, акупаваных Ізраілем у ходзе вайны 1967 года.

Гэта рашэнне Вашынгтона супярэчыць пазіцыі ЗША, раней прынятай адміністрацыяй Барака Абамы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0