25 лютага ў Кіеве адбылася рабочая сустрэча сакратара Рады нацыянальнай бяспекі Ўкраіны Раісы Багатыровай з дзяржскаратаром Рады бяспекі Беларусі Юрыем Жадобіным.

Як паведамляе прэс-служба ўкраінскай Рады бяспекі, на сустрэчы бакі абмеркавалі шляхі вырашэння праблемных пытанняў, а таксама магчымасці для далейшага развіцця двухбаковых стасункаў. Было закранутае пытанне пераадолення наступстваў сусветнага фінансавага крызісу, мінімізацыі іх негатыўнага ўплыву на эканоміку абедзвюх дзяржаў.

Таксама на сустрэчы было закранутае пытанне еўрапейскага вектару міжнароднай палітыкі краін у кантэксце праграмы «Усходняе партнёрства».

Была прынятая супольная пазіцыя, што «Беларусь і Ўкраіна ёсць еўрапейскімі дзяржавамі, як тэрытарыяльна, так і па культурнай і светапогляднай ідэнтычнасцю нашых народаў». Таму асноўным прыярытэтам абедзвюх краін з’яўляецца «поўнамаштабная інтэграцыя ў еўрапейскую супольнасць».

Прэс-сакратар міністэрства замежных справаў Андрэй Папоў на брыфінгу ў чацвер заявіў, што ў такіх заявах няма нічога сенсацыйнага, бо беларускі бок заўсёды выступаў за «пабудаванне нармальных, прагматычных стасункаў з Еўропай».

Цікава прасачыць за рыторыкай генерала Жадобіна. Яшчэ крыху больш за год таму былы кіраўнік КДБ заяўляў пра актывізацыю замежных спецслужбаў у перыяд выбарчай кампаніі 2008 год, а таксама 1767 апазіцыйных дэструктыўных элементаў у краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?