16 чэрвеня ў вёсцы Забор’е Расонскага раёну Віцебскай вобласьці пачаўся ІІ Фэстываль сельскага турызму. Чакаецца ўдзел арганізатараў агра- і экаадпачынку з многіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама прадстаўнікоў выканаўчай улады розных узроўняў. Цягам трох дзён яны будуць абменьвацца досьведам разьвіцьця агратурыстычных гаспадарак. Як паведамілі карэспандэнту www.belngo.info у прадстаўніцтве Аб’яднаных Нацыяў у Беларусі, на «Заборскiм фэсце - 2006» будуць прадстаўленыя вынікі падтрымкі сельскага адпачынку ў межах праекту Праграмы разьвіцьця ААН па экалягічна ўстойлівым разьвіцьці рэгіёну «Белавежская пушча». Праграма ахоплівае Камянецкі і Пружанскі раёны Берасьцейшчыны ды Ваўкавыскі, Зэльвенскі і Свіслацкі раёны Гарадзеншчыны.

На фэстывалі будуць паказаныя турыстычныя трасы і зялёныя маршруты па мясцовых азёрах і заказніках; пройдзе прэзэнтацыя сядзібы «Баброва хата» ў вёсцы Ўклеенка. Будуць працаваць гандаль і выстава-кірамаш народных рамёстваў. Чакаецца разнастайная мастацкая і спартыўная праграма. Напрыклад, на сьвяце можна будзе пабачыць старадаўнія абрады нашых прашчураў: разьвітаньне з рэкрутам, дажынкі, адведкі немаўляці.

Вітальд Гамбровіч, belngo.info

Расклад аўтобусаў па ўсёй краіне

Мапы ўсёй краіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0