Піша «Звязда»: «На мiнулым тыднi ў Брэсце прайшло пасяджэнне аблвыканкама, на якiм сярод iншых пытанняў старшыня аблвыканкама Канстанцiн Сумар прыцягнуў увагу прысутных да факта, якi сёння стаў праблемай.

Уздоўж аўтамагiстраляў, у населеных пунктах людзi ўсталёўваюць на месцы гiбелi блiзкiх крыжы, агароджы, вешаюць вянкi, а гэта, на думку кiраўнiка вобласцi, з’ява ненармальная.

Артыкулы па гэтай праблеме друкавалiся ў раённай i абласной прэсе i раней, але на iх мала хто звяртаў увагу, бо колькасць памятных знакаў пры дарогах толькi павялiчвалася.

Зразумець людзей, якiя хочуць неяк адзначыць месца, на якiм загiнулi iх блiзкiя, можна, асаблiва калi боль страты яшчэ не сцiх. Вось i ставяць невысокi металiчны крыж, невялiкую агароджу, запальваюць свечку...

Адны, найперш супрацоўнiкi ДАІ, сцвярджаюць, што ўсе гэтыя вянкi ды крыжы адцягваюць увагу вадзiцеляў i могуць спрыяць стварэнню на гэтым месцы чарговай аварыйнай сiтуацыi. Другiя ж прытрымлiваюцца адваротнай думкi. Маўляў, убачыўшы пры дарозе вянок, вадзiцель будзе больш асцярожным, бо гэта напамiн аб трагедыi.

Дзесяцiгоддзямi на прыдарожныя памятныя знакi ў нас глядзелi скрозь пальцы, а калi ад тых вянкоў i крыжоў замiтусiлася ў вачах, то даводзiцца рабiць адпаведныя захады, — мяркуе карэспандэнт «Звязды».

А вось што сказаў архiепiскап Пiнскi i Лунiнецкi Стэфан («Заря», 21.02.2009): «Безумоўна, праваслаўная царква не можа быць працiўнiкам праваслаўнай сiмволiкi. Але зыходзячы з рэалiй сённяшняга дня, вядома, устаноўку любога помнiка цi крыжа ў грамадскiм месцы цi то на гарадской вулiцы альбо дарозе, неабходна ўзгадняць з уладамi, мiлiцыяй, дарожнымi службамi».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?