Шэсць з сямі праектаў упарадкавання Лукішскай плошчы ў Вільні прадугледжваюць яго знос.

Камісія віленскага самакіравання абірае найлепшы праект рэканструкцыі цэнтральнай плошчы Лукішкі. Толькі ў адным з сямі фінальных праектаў аўтары захоўваюць помнік нацыянальным змагарам паўстання 1863 года – крыж, усталяваны яшчэ за савецкім часам. Беларуская дзяржава не выказала зацікаўленасці ў абароне помніка, таму небяспека згубіць яго сапраўды высокая.

На гэтым тыдні ў будынку гарадскога самакіравання адбудзецца публічнае абмеркаванне лёсу віленскай плошчы, падчас якога аўтары прадставяць свае працы і адкажуць на пытанні зацікаўленых. Пасля грамадскіх развагаў камісія пад кіраўніцтвам мэра Юозаса Імбрасаса вынясе фінальны прысуд. Дата вырашэння пакуль не вядомая.

Каля крыжа збіраліся беларусы.

Каля крыжа збіраліся беларусы.

Адзіны праект, у якім крыж захоўваецца.

Адзіны праект, у якім крыж захоўваецца.

Аўтары толькі аднаго архітэктурнага праекту (К. Антанеліс, Д. Рэгельскіс, В. Чэканаўскас) пакінулі ў кампазіцыі новых Лукішак крыж у памяць змагароў Кастуся Каліноўскага і Зігмунда Серакоўскага.

Кірыл Атаманчык, актывіст «Маладога Фронта», кажа: «Канешне, для літоўцаў Каліноўскі — не такая постаць, як для беларусаў ,але ж тое, што яго вывучаюць у падручніках па гісторыі, што стаіць крыж — яскравы факт павагі. Напэўна, сённяшнія архітэктары забыліся... Трэба нагадаць гэта. Я падымаў дадзенае пытанне і ў Міністэрстве замежных спраў, і ў Сойме, заахвочваў людзей да падтрымкі праекта. Але ніхто не ведае, ці будзе гэтага дастаткова, бо ні беларуская дзяржава, ні апазіцыя не падлучыліся да абароны крыжа».

Паводле вынікаў галасавання сярод наведвальнікаў партала delfi.lt, гэты праект саступае іншым па папулярнасці, аднак усё вырашыцца словам камісіі самакіравання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?