Eric A. Hegg

Eric A. Hegg

Карыстальнікі сеткі выказалі здагадку, што актывістка Грэта Тунберг можа быць вандроўніцы ў часе, паколькі знайшлі падобную на яе дзяўчыну на фота, датаваным 1898 годам. Пра гэта піша New York Post.

Здымак быў узяты з архіваў Вашынгтонскага ўніверсітэта. На ім трое дзяцей, якія працуюць на залатым рудніку ў Канадзе. Дзяўчынка на пярэднім плане нагадала шматлікім Тунберг з-за падобнага з актывісткай выразы твару і прычоскі.

Здымак апублікаваў у твітары блогер Джэк Стрэндж. «Такім чынам, «Грэта Тунберг» на фатаграфіі 120-гадовай даўніны, і гэта мая новая любімая канспіралагічная тэорыя. Грэта — падарожніца ў часе з будучыні, і яна тут, каб выратаваць нас», — выказаў меркаванне аўтар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0