Кампанія Конфета.бел на рынку прысмакаў ужо больш за 9 год. За гэты час было праведзена нямала маркетынгавых даследаванняў, якія дазволілі сабраць падарункі на любы бюджэт, густ і ўзрост. Акрамя беларускіх прысмакаў, у наборы ўваходзяць цукеркі найлепшых вытворцаў найбліжэйшага замежжа.

Добрай ідэяй будзе схаваць унутр набору невялікі сюрпрыз, які выкліча непадробную цікавасць у дзіцяці. Гэта можа быць развівальная цацка, машынка або лялька.

Якія цукеркі пакласці ў навагодні падарунак

Найбольшую цікавасць у дзяцей выклікаюць наборы з максімальнай разнастайнасцю:

  • карамель;
  • невялікія шакаладкі;
  • мармелад;
  • вафлі;
  • шакаладныя батончыкі;
  • халва.

У каталогу навагодніх падарункаў больш за 250 відаў прысмакаў і больш за 100 відаў упакоўкі. Вам не трэба думаць над тым, як спакаваць салодкі падарунак. Варыянты прыгожага афармлення ад Конфета.бел здзівяць і пацешаць вас:

  • традыцыйныя маляўнічыя ўпакоўкі з кардону;
  • бляшаныя скрынкі з тэматычнымі малюнкамі;
  • зручныя тубы;
  • тэрмасумкі;
  • кардонныя чамаданчыкі;
  • заплечнікі з паеткамі;
  • мяшэчкі з арганзы;
  • заплечнікі-размалёўкі;
  • мяккія цацкі з з прысмакамі ўнутры.

Нават пасля святаў дзіцяці на памяць застанецца зручная тэрма-сумка ці яркі заплечнік, якія яшчэ не адзін год спатрэбяцца ў школе, гуртках, паездках, а кардонную ўпакоўку можна лёгка перарабіць у кармушку для птушак.

Мы можам сфармаваць падарункі з улікам індывідуальных пажаданняў кліента. Уся прадукцыя сертыфікавана, і мы адказваем за якасць нашых падарункаў рэпутацыяй кампаніі.

Салодкая выгада

Кампанія Конфета.бел выгадна вылучаецца сярод канкурэнтаў.

  • Працуем напрамую з пастаўшчыкамі, што дазваляе трымаць ідэальны баланс цаны і якасці.
  • Даём істотныя зніжкі.
  • Рэгулярна старанна вывучаем рынак і аператыўна рэагуем на папулярныя навінкі на рынку прысмакаў.
  • Даём паслугі як фізічным асобам, так і буйным кампаніям.
  • Ажыццяўляем дастаўку падарункаў уласным і прыцягнутым транспартам.

Нашы менеджары гатовыя пракансультаваць вас па ўзніклых пытаннях: яны падкажуць, што можна падарыць на Новы год, падлічаць індывідуальную зніжку, скарэктуюць дастаўку. Для гэтага дастаткова звярнуцца на сайт або пазваніць па тэлефонах: +375 (29) 6669982 ці +375 (29) 1669928.

Конфета.бел клапоціцца аб тым, каб нашы дзеці мелі смачнае і яркае дзяцінства!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?