Цягнікі №136/137 Прага-Варшава-Брэст пачнуць курсіраваць штодня з 15 снежня. Продаж білетаў пачаўся 20 лістапада, паведамляе БЧ.

З Прагі цягнік №136 Прага-Варшава-Брэст будзе адпраўляцца ў 10:23 пад нумарам 115 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 00:37. З Брэста цягнік №137 будзе адпраўляцца ў 07:11 і прыбываць на станцыю Прага-Галоўная ў 17:39 пад нумарам 114.

Цягнік будзе ісці праз станцыі Астрава-Галоўная (Чэхія), Цярэспаль, Варшава-Цэнтральная, Катавіцы (Польшча).

Пагранічны і мытны кантроль пасажыры будуць праходзіць у зале вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны.

Таксама, з цягнікоў №136/137 Прага-Варшава-Брэст можна будзе перасесці на станцыі Брэст-Цэнтральны на цягнік №96 Брэст-Масква і з цягніка №27 Масква-Брэст. Пры гэтым у цягніках №136/137 ёсць бесперасадачныя вагоны Масква-Прага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0