Толькі 12% расіян лічаць, што рэальная ўлада знаходзіцца ў руках сённяшняга прэзідэнта Расіі.

За мінулы год жыхары Расіі яшчэ больш зацвердзіліся ў думцы: Пуцін куды больш уплывовы, чым Мядзведзеў.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага буйной расійскай сацыялагічнай службай «Левада‑Цэнтр».

Колькасць расіян, упэўненых, хто рэальны дырыжор крамлёўскай палітыкі, за год, што прайшоў ад прэзідэнцкіх выбараў, падвоілася.

У лютым 2008 г. 25% апытаных лічылі, што ўплыў Пуціна цалкам захаваецца пасля яго сыходу з пасады прэзідэнта. Праз год так лічаць 45%.

Яшчэ 42% рэспандэнтаў мяркуюць, што ўплыў Пуціна «захаваўся ў значнай ступені», і толькі 12% мяркуюць, што рэальная ўлада знаходзіцца ў руках Мядзведзева.

Згодна з тым жа апытаннем, самым папулярным расійскім міністрам з'яўляецца міністр па надзвычайных сітуацыях Сяргей Шайгу, на другім месцы - міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, на трэцім - віцэ-прэм'ер Сяргей Іваноў.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0