NASA

NASA

Выпрабаванні першага прататыпа карабля Starship Mk1 ад SpaceX на палігоне ў Бока-Чыка на поўдні Тэхаса скончыліся няўдачай. Магутны выбух адбыўся падчас тэставання паліўных бакаў. Аб гэтым паведамляецца на сайце НАСА.

Няштатная сітуацыя ўзнікла пры запаўненні рэзервуараў для метану і кіслароду крыягеннай вадкасцю. Верхняя пераборка карабля лопнула і была выкінутая за межы пляцоўкі, пасля чаго ў паветра, паднялося воблака пары і крыягеннай вадкасці. Ніжняя пераборка таксама разарвалася, што паказвае на разбурэнне ўсёй унутранай канструкцыі рэзервуара.

Па словах прадстаўнікоў SpaceX, мэтай выпрабавання было максімальнае павышэнне ціску ў сістэме, таму была высокая верагоднасць, што нешта пойдзе не так. Інцыдэнт не з'яўляецца крытычным, паколькі раней кампанія вырашыла не выкарыстоўваць Mk1 для палётаў, а засяродзіцца на распрацоўцы Mk3 з палепшаным дызайнам. Акрамя таго, Mk1 не быў цалкам сабраны, і ў карабля адсутнічаў верхні абцякальнік і рухавікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0