У Вільні прайшла цырымонія перапахавання Нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.

17:32

Адкрыты доступ для ўсіх ахвотных у капліцу, дзе былі пахаваныя Кастусь Каліноўскі і 19 ягоных паплечнікаў.

Дзякуй за тое, што былі з намі.

Падчас анлайну былі выкарыстаныя скрыншоты стрыму радыё «Свабода», а таксама фоты Надзеі Бужан.

Жыве Беларусь!

17:18

Беларусаў жа чакаюць наступныя пункты ўрачыстай праграмы. Пасля сканчэння цырымоніі перапахавання адбудзецца ўручэнне медалёў у гонар стагоддзя БНР.

17:14

Прэзідэнты апошні раз падышлі да трунаў.

17:10

Вайскоўцы робяць ганаровыя залпы ў гонар паўстанцаў.

17:07

17:02

Труны пачынаюць устаўляць у адмысловае месца ў сцяне, дзе яны будуць пахаваныя.

16:59

Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў.

Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў.

16:56

Нягледзячы на тое, што лідары беларускіх калон прасілі не скандаваць каля Вострай Брамы, людзі не вытрымлівалі, і «Жыве Беларусь» гучала нават там.

16:53

Варта адзначыць, што арганізатары пахавання з максімальнай павагай паставіліся да беларусаў. Нягледзячы на адсутнасць кіраўніка Беларусі, беларуская мова на роўных прысутная на цырымоніі.

Мужчынскі хор выконвае малітву па-літоўску.

16:52

У капліцы прысутнічаюць каталіцкія, грэка-каталіцкія і праваслаўныя святары.

16:44

Труны ўносяць у капліцу. Прагучаў артылерыйскі залп.

Прадстаўнікі беларускага, літоўскага і польскага духавенства суправаджаюць іх у апошнюю дарогу.

Прэзідэнты Літвы і Польшчы ды віцэ-прэм'ер Беларусі з непакрытымі галовамі назіраюць за падзеяй у спецыяльным павільёне каля ўваходу на Росы. Тысячы людзей і тысячы сцягоў расцягнуліся на дарозе трохі ніжэй, у іх на вачах, перад гіганцкім экранам, на якім ідзе трансляцыя цырымоніі.

Гучыць памінальны гімн на лацінскай мове. Яго выконвае мужчынскі хор.

16:36

Труны з парэшткамі паўстанцаў прыносяць на могілкі.

16:19

Картэж дасягнуў могілак Росы.

16:13

У Вострай Браме гучаць малітвы на беларускай, літоўскай і польскай мовах.

16:04

Каліноўскі паяднаў у калоне людзей розных палітычных поглядаў. Хрысціянскія дэмакраты і лібералы, нацыяналісты і сацыялісты ідуць разам.

Звяртае ўвагу поўная адсутнасць чырвона-зялёных сцягоў, толькі нацыянальныя.

16:00

Працэсія падышла да Вострай Брамы, там яна прыпынецца на некалькі хвілін, дзе адбудзецца невялікае набажэнства. А потым ужо скіруюцца да могілкі Росы.

15:49

Побач з карэспандэнтам Нашай Нівы ідуць 38-гадовы Аляксей і Ула і 10-гадовы Уладзік з Мінска. «Гэты дзень мой сын запомніць на ўсё жыццё».

Айцішнік Аляксей Глушко прыехаў на пахаванне, апрануты ў строй 19 стагоддзя.

15:40

Галава калоны мінула Ратушу. Хвост яшчэ застаецца на плошчы Гедыміна.

15:38

У калоне ідуць таксама кіраўніцы Згуртавання беларусаў свету Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская.

Людзі спяваюць «Пагоню».

15:33

Колькасць удзельнікаў шэсця можна ацаніць у 10 тысяч чалавек. У калоне ідуць вядомыя дзеячы культуры, грамадства.

Прысутныя пісьменнік Уладзімір Арлоў, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, мастак Аляксей Марачкін, спявачка Кася Камоцкая, прадпрымальнікі і грамадскія дзеячы Павел Белавус і Зміцер Дашкевіч, палітыкі Уладзімір Някляеў і Павел Севярынец.

15:25

Прэзідэнты ідуць за лафетамі

Літоўцы адказваюць на скандаванні Жыве Беларусь сваім скандаваннем Летува, але тут іх меней, вядома

15:20

Пад барабанны бой і звон званоў сабора працэсія рушыла. Наперадзе парэшткі Каліноўскага і Серакоўскага. Працэсія пройдзе па вуліцах Урублеўскага, Святарога, Замкавай і Астрабрамскай панясуць да Вострай Брамы.

15:10

Пачынаюць выносіць труны. Агулам на Плошчы сабралася некалькі — каля пяці — тысяч чалавек. Абсалютную большасць складаюць беларусы.

14:48

Скрыншот відэа Радыё Свабода

Скрыншот відэа Радыё Свабода

Зараз распачнецца ўрачыстае шэсце на могілкі Росы. Усяго 3 км. Выстройваецца калона. Людзі скандуюць: «Жыве Беларусь!».

14:37

Віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка выступае па-беларуску. Знакава, што паролем пастаўнцаў Каліноўскага было: «Каго любіш? Люблю Беларусь». Асоба Каліноўскага назаўжды ўпісана ў гісторыю Беларусі, а яго памяць увекачана ў назвах вуліц, мастацкіх творах.

«Упэўнены, што капліца на Росах будзе месцам, куды будуць прыходзіць усе супольна: беларусы, літоўцы, палякі, украінцы, латышы», — кажа Петрышэнка

А вось яго словы пра тое, каб не выкарыстоўваць асобу Каліноўскага ў палітычных мэтах, прысутныя сустрэлі словамі «Ганьба».

Петрышэнка таксама дадаў, што беларускія ўлады прыклалі шмат высілкаў, каб ідэнтыфікаваць парэшткі ў Свіслачы, а таксама для супрацоўніцтва з літоўцамі.

14:12

Выступае прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Сімвалічна, што гара Гедыміна адкрыла магілы паўстанцаў. 

Затым выступіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. «Мы ніколі не забываліся на памяць пра паўстанцаў», — кажа ён.

Дуда ў сваёй прамове чатыры разы згадаў Беларусь.

14:10

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч назваў Каліноўскага героем Беларусі. Яго вітаюць словамі «Жыве Беларусь»

14:04

Імша заканчваецца. Хутка пачнецца ўрачыстае шэсце.

13:49

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч чытае частку малітвы па-беларуску

13:35

«Вельмі важная гістарычная падзея. Хто ведае, ці будуць яшчэ такія знаходкі ў нас? Таму і прыехала», кажа адна з беларускіх суддзяў. Просіць не называць яе імя

13:32

90% сцягоў на пахаванні — беларускія

13:30

На развітанні ёсць неафіцыйная група беларускіх сілавікоў. Яны трымаюць беларускую нацыянальную сімволіку.

13:12

У саборы пачалася імша.

13:05

Каталіцкія іерархі вітаюць удзельнікаў мерапрыемства. Ад Беларусі дэлегацыю каталіцкага касцёла ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

12.50

У саборы пачынаецца святая імша. Прысутнічаюць таксама былыя кіраўнікі Літвы.

12.40

Да сабора прыбылі прэзідэнты Польшчы і Літвы з жонкамі

12.20

Віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.

11:57

Былы галоўны рэдактар газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч

Былы галоўны рэдактар газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч

11:57

Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

11:39

11:39

11:37

Уладзімір Някляеў

Уладзімір Някляеў

11:36

Прыехала старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, яна запрошана на ўрачыстасці афіцыйнымі ўладамі Літвы.

11:28

Засталіся адныя беларускія бел-чырвона-белыя сцягі. Адзін ці два польскія, і тое адзін, які прывезлі палякі з беларускай Ліды.

11:23

Хутка пачнецца ўрачыстая імша з удзелам кіраўнікоў Літвы і Польшчы.

11:06

11:06

Журналіст Радыё Свабода Ігар Карней

Журналіст Радыё Свабода Ігар Карней

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч

10:55

10:49

Палітык Юрась Беленькі

Палітык Юрась Беленькі

10:27

Сярод СМІ таксама абсалютна пераважаюць беларускія.

10:27

Слёзы мастака Аляксея Марачкіна, скрыншот відэа Радыё Свабода

Слёзы мастака Аляксея Марачкіна, скрыншот відэа Радыё Свабода

10:26

Жанчына ўкленчыла перад трунамі і моліцца, скрыншот відэа Радыё Свабода

Жанчына ўкленчыла перад трунамі і моліцца, скрыншот відэа Радыё Свабода

10:19

Людзі ўваходзяць праз цэнтральныя дзверы ў сабор, абыходзяць труны і выходзяць з адваротнага боку сабора. Людскі паток не змяншаецца. Але, зноў-такі, вонкава пераважаюць беларусы.

10:17

На відэа ў саборы — палітык Рыгор Кастусёў, паэт Уладзімір Някляеў, пісьменнік Уладзімір Арлоў, журналіст Максім Клімковіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі, журналісты Алесь Баразенка і Ірына Козлік. 

Вонкава бел-чырвона-белых сцягоў працэнтаў 80. Літоўскія толькі афіцыйныя (пераважна ў людзей у вайсковай форме), польскіх амаль няма.

10:07

Людзі масава ідуць у сабор, каб развітацца.

10:03

10:01

Зараз будзе адкрыты доступ у сабор для развітання.

Скрыншот відэа Радыё Свабода

Скрыншот відэа Радыё Свабода

9:52 

Трэба таксама ўлічваць, што яшчэ сотні беларусаў дабіраюцца да Вільні цягнікамі, аўтобусамі, машынамі. Стаяць на мяжы. Частка прыехала ўчора.

Сёння ў Вільні, як і ў Мінску, вельмі халодна.

9:46 

У саборы іграе арган, звіняць званы. Іх ставяць каля алтара.

Нясуць труны з парэшткамі паўстанцаў. Іх заносяць у сабор, дзе пройдзе развітанне.

9:43 

Вельмі шмат людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі (некалькі дзясяткаў, калі не сотня), што сцякаюцца да Катэдральнага сабора.

Каліноўскі быў публічна павешаны 22 сакавіка 1864 года на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні на загад расійскіх уладаў. Смерцю былі пакараныя два дзясяткі паўстанцаў. Іх пахавалі на гары Гедыміна, а магілы зраўнялі з зямлёй.

Падчас раскопак у 2017 годзе парэшткі былі выяўлены і ідэнтыфікаваны. Літоўскія ўлады вырашылі ўрачыста перапахаваць паўстанцаў на могілках Росы.

Чытайце:
Як расійскія салдаты пахавалі Кастуся Каліноўскага — рукі звязаныя за спінай, цела засыпанае вапнай

Цырымонію наведаюць сотні альбо нават тысячы беларусаў. Афіцыйную дэлегацыю прадстаўляе віцэ-прэм'ер Ігар Петрушэнка.

Праграма развітання

9.30 (Тут і далей указваецца беларускі час, у Літве на гадзіну меней) — Вынас трунаў з унутранага двара Палаца кіраўнікоў Вялікага княства Літоўскага.

9.40 — Унясенне трунаў у Кафедральны сабор-базіліку Св. Станіслава і Св. Уладзіслава

10.00 — 12.30 — Грамадскае развітанне

12.45 — Прыбыццё афіцыйных асобаў і замежных дэлегацыяў у Кафедральны сабор-базіліку Св. Станіслава і Св. Уладзіслава

13.00 — Святая Імша ў Кафедральным саборы-базіліцы Св. Станіслава і Св. Уладзіслава. Імшу служыць арцыбіскуп-мітрапаліт Гінтарас Грушас, удзельнічаюць біскупы і ваенныя капланы Літвы, Польшчы, Беларусі.

14.20 — Вынас трунаў з Кафедральнага сабора-базылікі Св. Станіслава і Св. Уладзіслава. Жалобная працэсія накіроўваецца на могілкі Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.

(Маршрут жалобнай працэсіі: вул. Врублёўскё, Швентарагё, Пілес, Дзіджойі, Аўшрос Варту, Пелесос, Росы)

~ 15.00 — Спыненне жалобнай працэсіі каля Вострай брамы.

~ 15.30 — Прыбыццё жалобнай працэсіі на могілкі Росы.

15.40 — Унясенне трунаў у капліцу старых могілак Росы, апошняе развітанне. Памятны салют у гонар паўстанцаў 1863—1864 гадоў, а таксама ўсіх, хто змагаўся і загінуў за Свабоду.

17.00 — Капліцу на Росах, у якой пахаваюць паўстанцаў, адкрыюць для грамадскага наведання.

Спіс забітых удзельнікаў паўстання. У дужках — узрост на момант смерці:

  • Станіслаў Ішора (24)
  • Раймунд Зямацкі (53)
  • Баляслаў Колышка (25)
  • Юльян Ляснеўскі (31)
  • Зыгмунт Серакоўскі (36)
  • Аляксандр Раўкоўскі (27)
  • Юзаф Раўкоўскі (36)
  • Караль Сіповіч (19)
  • Юзаф Яблонскі (20)
  • Ян Бянькоўскі (26)
  • Генрык Макавецкі (27)
  • Уладзіслаў Нікаляй (26)
  • Альберт Лясковіч (23)
  • Казімер Сычук (Сацэвіч) (36)
  • Мечыслаў Дарманоўскі (27)
  • Ігнат Здановіч (23)
  • Цітус Далеўскі (23)
  • Якуб Чэхан (Чэхановіч, Цехановіч) (40)
  • Канстанцін Вінцэнт Каліноўскі (26)
  • Эдвард Чаплінскі
  • Ян Марчэўскі (24).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?