Каліноўскі быў публічна павешаны 22 сакавіка 1864 года на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні на загад расійскіх уладаў. Смерцю былі пакараныя два дзясяткі паўстанцаў. Іх пахавалі на гары Гедыміна, а магілы зраўнялі з зямлёй.
Падчас раскопак у 2017 годзе парэшткі былі выяўлены і ідэнтыфікаваны. Літоўскія ўлады вырашылі ўрачыста перапахаваць паўстанцаў на могілках Росы.
Цырымонію наведаюць сотні альбо нават тысячы беларусаў. Афіцыйную дэлегацыю прадстаўляе віцэ-прэм'ер Ігар Петрушэнка.
Праграма развітання
8.30 (Тут і далей указваецца літоўскі час. У Беларусі больш на адну гадзіну — значыцца, 9.30) — Вынас трунаў з унутранага двара Палаца кіраўнікоў Вялікага княства Літоўскага.
8.40 -— Унясенне трунаў у Кафедральны сабор-базіліку Св. Станіслава і Св. Уладзіслава
9.00 — 11.30 — Грамадскае развітанне
11.45 — Прыбыццё афіцыйных асобаў і замежных дэлегацыяў у Кафедральны сабор-базіліку Св. Станіслава і Св. Уладзіслава
12.00 — Святая Імша ў Кафедральным саборы-базіліцы Св. Станіслава і Св. Уладзіслава. Імшу служыць арцыбіскуп-мітрапаліт Гінтарас Грушас, удзельнічаюць біскупы і ваенныя капланы Літвы, Польшчы, Беларусі.
13.20 — Вынас трунаў з Кафедральнага сабора-базылікі Св. Станіслава і Св. Уладзіслава. Жалобная працэсія накіроўваецца на могілкі Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.
(Маршрут жалобнай працэсіі: вул. Врублёўскё, Швентарагё, Пілес, Дзіджойі, Аўшрос Варту, Пелесос, Росы)
~ 14.00 — Спыненне жалобнай працэсіі каля Вострай брамы.
~ 14.30 — Прыбыццё жалобнай працэсіі на могілкі Росы.
14.40 — Унясенне трунаў у капліцу старых могілак Росы, апошняе развітанне. Памятны салют у гонар паўстанцаў 1863—1864 гадоў, а таксама ўсіх, хто змагаўся і загінуў за Свабоду.
16.00 — Капліцу на Росах, у якой пахаваюць паўстанцаў, адкрыюць для грамадскага наведання.
Спіс забітых удзельнікаў паўстання. У дужках — узрост на момант смерці:
- Станіслаў Ішора (24)
- Раймунд Зямацкі (53)
- Баляслаў Колышка (25)
- Юльян Ляснеўскі (31)
- Зыгмунт Серакоўскі (36)
- Аляксандр Раўкоўскі (27)
- Юзаф Раўкоўскі (36)
- Караль Сіповіч (19)
- Юзаф Яблонскі (20)
- Ян Бянькоўскі (26)
- Генрык Макавецкі (27)
- Уладзіслаў Нікаляй (26)
- Альберт Лясковіч (23)
- Казімер Сычук (Сацэвіч) (36)
- Мечыслаў Дарманоўскі (27)
- Ігнат Здановіч (23)
- Цітус Далеўскі (23)
- Якуб Чэхан (Чэхановіч, Цехановіч) (40)
- Канстанцін Вінцэнт Каліноўскі (26)
- Эдвард Чаплінскі
- Ян Марчэўскі (24).