Па 2 905 рублёў прадаюць сёння даляр насельніцтву аддзяленні Парытэт‑банка і БТА‑банка, піша АФН.

Верхняя мяжа продажу еўра насельніцтву дасягнула 3 700 рублёў.

А наогул даляр можна купіць ад 2 860 рублёў, а прадаць ад 2 815 да 2 857 рублёў. Афіцыйны курс даляра на сёння складае 2 850.

Еўра сёння купляюць у насельніцтва ў мінскіх банках па цане ад 3 570 — 3 620, а прадаюць па 3 650 — 3 700.

Афіцыйны курс еўра на сёння складае 3 627.48.

Расійскі рубель купляюць па 75,00 — 78,80 рублёў, прадаюць насельніцтву па 79,40 — 82,00 рублёў. Афіцыйны курс складае 79,78 рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0