У эфіры тэлеканала «Беларусь 1» паказалі, як будзе выглядаць новая станцыя мінскага метро «Вакзальная», паведамляюць «Мінск-Навіны».

Асноўнай тэмай афармлення «Вакзальнай» стануць падарожжы. Па словах архітэктара Рыгора Васільева, нават свяцільні будуць нагадваць начную дарогу.

На новай станцыі размесціцца скульптура «Дрэва дарог», аўтар якой Аляксандр Шапо.

У дызайне «Вакзальнай» пераважаюць чорны, чырвоны і белыя колеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0