Тысячы беларусаў узялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі пахавання Кастуся Каліноўскага і двух дзясяткаў паўстанцаў 1863 года.

Вуліцамі Вільні прайшло грандыёзнае шэсце пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Яго можна лічыць самай масавай беларускай маніфестацыяй за межамі сучаснай краіны. Прычым нашых сцягоў было ў разы больш, чым літоўскіх ці польскіх.

На цырымоніі развітання з Каліноўскім прысутнічалі прэзідэнты Літвы і Польшчы, пісьменнік Уладзімір Арлоў, былы кіраўнік Беларусі Станіслаў Шушкевіч, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, мастак Аляксей Марачкін, спявачка Кася Камоцкая, грамадскія дзеячы Павел Белавус, Зміцер Дашкевіч, Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, палітыкі Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Мікола Статкевіч, а таксама многія іншыя неабыякавыя беларусы. Афіцыйную дэлегацыю ўзначальваў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.

Каліноўскі паяднаў у калоне людзей розных палітычных поглядаў. Хрысціянскія дэмакраты і лібералы, нацыяналісты і сацыялісты, вернікі і атэісты ішлі разам.

Ігар Петрышэнка выступаў па-беларуску, запэўніў, што Каліноўскі назаўжды ўпісаны ў гісторыю Беларусі. Аднак, калі заявіў, што асобу кіраўніка паўстання не трэба выкарыстоўваць у палітычных мэтах, слухачы на вуліцы сталі асвістваць Петрушэнку. Чулася магутнае скандаванне «Ганьба».

Развітанне адбылося ў Кафедральным саборы-базіліцы Св. Станіслава і Св. Уладзіслава ў цэнтры Вільні. Пасля працэсія рушыла да могілак Росы. Па дарозе спыніліся каля Вострай Брамы, дзе адбылася малітва.

Многія сем'і прыехалі з дзецьмі. А злева — палітык Аляксей Янукевіч з плакатам «Беларусь шануе сваіх герояў».

Многія сем'і прыехалі з дзецьмі. А злева — палітык Аляксей Янукевіч з плакатам «Беларусь шануе сваіх герояў».

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч накіроўваецца ў сабор.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч накіроўваецца ў сабор.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа з жонкай.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа з жонкай.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай.

Беларусы на вуліцах Вільні.

Беларусы на вуліцах Вільні.

Беларусы стаялі вакол Катэдры ад самага ранку.

Беларусы стаялі вакол Катэдры ад самага ранку.

Труны Зыгмунта Серакоўскага і Кастуся Каліноўскага везлі на лафеце.

Труны Зыгмунта Серакоўскага і Кастуся Каліноўскага везлі на лафеце.

Кіраўнік беларускіх уніятаў (грэка-каталікоў) а. Сяргей Гаек.

Кіраўнік беларускіх уніятаў (грэка-каталікоў) а. Сяргей Гаек.

Стваральнік «Мовынанова», шоўмэн Глеб Лабадзенка з сям'ёю.

Стваральнік «Мовынанова», шоўмэн Глеб Лабадзенка з сям'ёю.

Шэсце ідзе вуліцамі Вільні.

Шэсце ідзе вуліцамі Вільні.

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў.

Паэт і палітык Уладзімір Някляеў.

Справа налева: паэт і палітык Уладзімір Някляеў, палітык, былы вайсковец Мікола Статкевіч і ягоная жонка Марына Адамовіч.

Справа налева: паэт і палітык Уладзімір Някляеў, палітык, былы вайсковец Мікола Статкевіч і ягоная жонка Марына Адамовіч.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Аддаць даніну памяці герою прыехалі людзі розных узростаў і сацыяльных груп.

Людзі глядзяць трансляцыю пахавання на вялікім экране каля могілак Росы.

Людзі глядзяць трансляцыю пахавання на вялікім экране каля могілак Росы.

Герояў-паўстанцаў уносяць на могілкі Росы.

Герояў-паўстанцаў уносяць на могілкі Росы.

Людзі стаяць са свечкамі вакол могілак Росы.

Людзі стаяць са свечкамі вакол могілак Росы.

Людзі скандавалі «Жыве Беларусь», спявалі «Пагоню» і «Мы выйдзем шчальнымі радамі».

Людзі скандавалі «Жыве Беларусь», спявалі «Пагоню» і «Мы выйдзем шчальнымі радамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0