«Наша Ніва» была заснавана 113 гадоў таму — 23 лістапада (10 лістапада паводле старога стылю) 1906 года. Выдавалася да жніўня 1915 г. у Вільні, пакуль выхад штотыднёвіка не быў спынены наступам нямецкіх войскаў.
На кароткі перыяд выданне было адноўлена ўвосень 1920 года.
Затым «Наша Ніва» была адноўлена ў маі 1991 г. у Вільні Сяргеем Дубаўцом, у 1996-м перабралася ў Мінск.
8 верасня 2006 года ў сённяшнім фармаце запрацаваў сайт nn.by.
У чэрвені 2018 года выданне папяровай газеты было прыпынена, мы цалкам сканцэнтраваліся на сайце, але ўжо ў жніўні таго ж года выйшаў першы нумар «Нашай гісторыі». Неўзабаве выйдуць і дзіцячыя часопісы.
«Наша Ніва»— самы папулярны беларускамоўны сайт!
Дзякуй, чытачы, што вы з намі





