Фота Ulad

Фота Ulad

Мужчына, які трапіў пад цягнік у мінскім метро днём 22 лістапада, знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

«Учора нейрахірургі правялі тэрміновую аперацыю, сёння мужчына знаходзіцца на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Ён у вельмі цяжкім стане», — адзначылі ў прэс-службе.

Як паведамлялася, інцыдэнт адбыўся днём 22 лістапада ў сталічнай падземцы. На станцыі «Плошча Якуба Коласа» каля 14.40 пад цягнік кінуўся ці ўпаў 36-гадовы мужчына. Было нават выбіта лабавое шкло ў цягніку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0