Праваліўся расійскі рынак. Прычым імпарт падаў намнога ніжэйшымі тэмпамі, што прывяло да росту замежнагандлёвага дэфіцыту ўдвая.

У студзені 2009 года аб’ём вонкавага гандлю таварамі знізіўся на 38,9%, паведамляе прэс‑служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Аб’ём вонкавага гандлю склаў 3 млрд. 83 млн. даляраў.

За першы месяц году экспарт знізіўся на 45,4% у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам і склаў 1 млрд. 319,9 млн. даляраў, імпарт — упаў на 32,8% (1 млрд. 763,1 млн.).

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за студзень 2009 года склала 443,2 млн. даляраў.
Для параўнання, у студзені 2008 года гэты паказчык быў на ўзроўні 204,1 млн. даляраў.

Сальда ў гандлі з краінамі СНД таксама склалася адмоўнае ў памеры 648,4 млн. даляраў (за студзень 2008 года — мінус 898,2 млн. даляраў). Экспарт знізіўся на 54,1% да 484,7 млн. даляраў, імпарт — на 42% (1 млрд. 133,1 млн.). Аб’ём знешняга гандлю за студзень склаў 1 млрд. 617,8 млн. даляраў (на 46,2% менш).

У тым ліку знешнегандлёвы абарот з Расіяй паменшыўся на 44,6%
да 1 млрд. 430,3 млн. даляраў. Экспарт упаў на 50,1% (387,9 млн.), імпарт — на 42,3% (1 млрд. 42,4 млн. даляраў). Сальда ў гандлі з РФ склалася адмоўнае ў 654,5 млн. даляраў (за такі ж перыяд мінулага года — мінус 1 млрд. 28,1 млн. даляраў).

Знешнегандлёвы абарот з Украінай знізіўся на 60,7% да 137,4 млн. даляраў. Экспарт знізіўся на 72,3% (да 61,9 млн.), імпарт — на 39,8% (да 75,5 млн. даляраў). Сальда ў гандлі з гэтай краінай склалася адмоўнае ў 13,8 млн. даляраў (за аналагічны перыяд 2008 года плюс 98,4 млн. даляраў).

Знешнегандлёвы абарот з краінамі далёкага замежжа паменшыўся на 28% і склаў 1 млрд. 465,2 млн. даляраў. Экспарт знізіўся на 38,8% да 835,2 млн., імпарт — на 6% (630 млн. даляраў). Сальда склалася дадатнае ў памеры 205,2 млн. даляраў, у тым ліку сальда з Германіяй — адмоўнае ў 72,1 даляраў. Экспарт павялічыўся на 13,7% да 49,5 млн. даляраў, імпарт паменшыўся на 4,6% і склаў 121,6 млн. даляраў. Ззнешнегандлёвы абарот павялічыўся на 0,1% да 171,1 млн. даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?