У выніку крушэння пасажырскага самалёта пасярод горада Гома ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, праз хвіліну пасля ўзлёту, загінулі, па меншай меры дваццаць сем чалавек, паведамляе bbc.com.

На борце паветранага судна знаходзілася 17 пасажыраў і два пілоты.

Самалёт выбухнуў праз некаторы час пасля падзення на жылыя дамы.

Таксама загінулі дзевяць жыхароў дома, на які ўпаў самалёт.

Папярэдняя прычына крушэння — адмова рухавіка адразу пасля ўзлёту.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?