Фота Надзеі Бужан
Беларусь была абсалютна адкрыта падчас правядзення парламенцкіх выбараў у Беларусі, але еўрапейскія партнёры будуць улічваць вынікі выбараў для выбудоўвання стасункаў з нашай краінай. Так кіраўнік МЗС Уладзімір Макей пракаментаваў вынікі парламенцкіх выбараў, піша Tut.by.
— Ацэнкі выбараў павінны быць непрадузятымі, і нельга прыязджаць на выбары з загадзя ўсталяванымі поглядамі і здагадкамі. Кіраўнікі наглядальных місій у апошні час негатыўна адклікаліся пра нашу краіну. Мая асабістая думка: нельга на такія пасады прызначаць людзей, якія маюць негатыўныя ацэнкі ў адносінах да краіны, - сказаў Макей.
На думку кіраўніка МЗС, важна, каб місіі ўлічвалі не толькі адмоўныя, але пазітыўныя моманты [падчас выбараў], якія «мелі месца быць».
Макей таксама лічыць, што вынікі выбараў не паўплываюць на адносіны краіны з заходнімі партнёрамі.
