• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Літаратура

Павел Анціпаў. Фота Будзьма.

25.11.2019 / 18:13

Адзін з кіраўнікоў ПЭН-Цэнтра вываліў непрыхарошаныя ўспаміны пра Хадановіча, Бахарэвіча і шмат каго яшчэ

«Кароткая гісторыя прэміі Г.» — так называецца рускамоўная кніга Паўла Анціпава, якая выйшла ў электронным фармаце яшчэ ў 2016 годзе, але стала заўважнай у сацыяльных сетках і медыя толькі цяпер. Чым цікавая гэтая кніга?

Анціпаў, як адзін з кіраўнікоў Беларускага ПЭН-Цэнтра і арганізатар прэміі Гедройца, у сваіх дзённікавых запісах дае тое, што не выходзіла на публіку: кулуарныя разборкі, характарыстыкі пісьменнікам. Атрымаўся дастаткова шчыры твор, які наўрад ці спадабаецца яго героям. Пра першую частку «Кароткай гісторыі» «НН» ужо пісала, а цяпер хочам пазнаёміць вас з усёй кнігай.

Павел Анціпаў. Фота Будзьма.

Вялікая ўвага ў кнізе надаецца тагачаснай дарадцы пасольства Польшчы ў Беларусі Эльжбеце Шчэпаньска-Дамброўскай, якая і курыравала прэмію Гедройца з польскага боку. Адна з першых размоваў са Шчэпаньскай была пра знаходжанне ў спісе Уладзіміра Някляева з кнігай «Аўтамат з газіроўкай». Гэта было ў той час, калі Някляеў яшчэ ўзначальваў «Гавары праўду» і адбываў пакаранне за Плошчу 2010 года.

«Яна спытала, ці памятаю я нашу гутарку пра тое, што гэтая прэмія па-за палітыкай? Так-так, я сапраўды прыгадаў, да канца года яна неяк педаліравала гэтую размову. Ну вось, памятайце, а як патлумачыць, што ў гэтым спісе знаходзіцца Някляеў? […] Дазвольце, кажу, ды няўжо гэта палітычная кніжка? Ён яе, пэўна, не як палітык напісаў, а як пісьменнік.

У любым выпадку журы яе прыняло, ці мне варта сказаць журы, што менавіта гэтую кнігу не трэба прымаць? Вочы ў Шчэпаньскай забегалі: ды не, як так можна казаць, я нічога такога не казала, мы (маюцца на ўвазе палякі з амбасады) разумеем розніцу паміж літаратурай і палітыкай, самі жылі ў складаныя часы і інш., але вось у Беларусі ёсць людзі, якія гэтага могуць не зразумець. Так што мне сказаць журы? — пытаюся. Ах, не-не, навошта ж казаць. Я проста выказваю асабіста вам асабіста сваю боязь», — піша Анціпаў.

Потым, як вынікае з твору, Шчэпаньская была незадаволеная запрашэннямі на імпрэзу, якія вырабілі арганізатары. Рабіў іх брат Паўла Анціпава — Коля, мабыць, ці не адзіны станоўчы герой кнігі. Менавіта Нік Анціпаў рабіў сайт прэміі, адказваў за дызайн. Прычым, сцвярджае Павел, рабіў гэта «за капейкі».

«Не, я нічога не кажу пра дызайн, казала Шчэпаньска, але разумееце, ёсць адзін нюанс, які ўсё псуе, — гэта колер, ён не пасуе, разумееце, колер павінен быць, як бы гэта сказаць, як вось у гэтага пірожнага — колер экру. Тады Коля кажа, што гэта і ёсць колер экру, кладзе запрашэнне побач з пірожным, і аказваецца, што яны аднолькавыя». Даводзілася рашаць і такія пытанні.

Першым чынам пачало стварацца журы прэміі. Анціпаў не разумеў, як на той момант працуюць механізмы ўнутры прэміі і, здаецца, намякае, што гэтым спрабавалі карыстацца. «Вось Хадановіч кажа, каго хацеў бы бачыць у журы, і сябе б ён таксама хацеў бачыць у журы. Нейкая гэта не вельмі чыстая гульня, ну або гульня без выразных правіл. Але калі я не бачу паблізу нікога хто больш галоўнага за Хадановіча, то, думаю, буду ўвасабляць яго ідэі, а там разбяруся», — піша Анціпаў.

Што тычыцца Хадановіча, то аўтар рамана апісвае яго як чалавека, які шмат гаворыць намёкамі. Прычым Анціпаў не заўсёды мог іх зразумець. Напрыклад, у адзін з гадоў Хадановіч абурыўся, што на дыпломах няма месца для подпісаў (яго, Пятровіча, пасла Польшчы і дырэктара Інстытута Польскага), маўляў, яго гэта хвалявала больш чым любое іншае арганізацыйнае пытанне. А праз два гады Хадановіч быў заняты іншыя справамі і прапанаваў скасаваць подпісы на дыпломах. Таму яны нагадалі, што дызайн адмыслова створаны пад яго ранейшыя пажаданні.

З польскага боку ў журы была запрошаная Малгажата «Нутрыя» Бухалік, яшчэ адзін з цэнтральных персанажаў рамана. Бухалік тры гады была сябрам журы. Два гады з іх яна рабіла публікацыі ў «НН», на «Радыё Свабода» пра працу арганізатараў, што не падабалася ні беларускаму, ні польскаму боку. «Нутрыю» праз гэта называлі скандалісткай. Яна ж лічыла, што толькі так магла паўплываць на працу прэміі.

«Яна, падобна, адчувае, што нявопытныя беларусы без яе экспертнага меркавання не змогуць выбраць нават колер сайта. Гаўно, кажа яна, а не макет! У нас у Варшаве ў такі колер лесвічныя клеткі фарбуюць. І дасылае пруф — фота лесвічнай клеткі. Я яе віншую і кажу, што ў Мінску фарбуюць у іншы, пруф таксама прымацоўваю».

Каб члены журы маглі прачытаць кнігі, Анціпову давялося асабіста выбіваць асобнікі ў выдавецтваў і аўтараў. Ніякай цэнтралізаванасці тут не было. Цікава, што Анціпаў дадаў да спісу не толькі кнігі незалежных выдавецтваў, але і дзяржаўных. «Адам Глобус са скрыпам вылучыў пару кніг. Я прыйшоў па іх да яго ў майстэрню, дзе ён пачаставаў мяне кавай і расказаў, чаму яму шкада аддаваць кнігі. «Ведаеш, там усё куплена, усё адно мне нічога не дадуць».

Калі на сайце Гедройца пачалі з’яўляцца рэцэнзіі, іх замаўляў у маладых аўтараў сам Анціпаў, то і тут не абышлося без скандалу. Крытычны разбор твору Алеся Пашкевіча «Сімъ Побѣдиши» ад Андрэя Адамовіча не спадабаўся кіраўніку Саюза беларускіх пісьменнікаў Барысу Пятровічу.

«У дзень публікацыі рэцэнзіі мне напісала Юля Цімафеева, якая тады працавала ў саюзпісе, што Пятровіч разышоўся, кажа, што гэта нож у спіну ад ПЭН-Цэнтра, хутчэй за ўсё, ад Хадановіча.

Я вырашыў прыехаць і асабіста растлумачыць: ніякага нажа, проста я захацеў паўплываць хоць на што-небудзь у гэтай літаратуры, і першая ж мая спроба прывяла да гамону — літаратура не хацела мяняцца».

Пятровіч пагражаў выйсці з журы, але ўсё ж застаўся.

У выніку галасавання прэмія дасталася-такі Някляеву. «Бедная Шчэпаньска, думаю я, так не хацела, а цяпер вось, калі ласка».

Цікава, што кнігі ад другога да чацвёртага ўзялі аднолькавую суму балаў. Прызёраў давялося вызначаць дадаткова. У выніку ў пралёце аказаўся гомельскі літаратар Сяргей Балахонаў, другое месца засталося за Альгердам Бахарэвічам, а трэцяе — за Адамам Глобусам. Пасля ўручэння быў фуршэт у доме пасла Лешака Шарэпкі.

«З фіналістаў у зале толькі Глобус, у Някляева каменданцкая гадзіна, Бахарэвіч застаўся незадаволены другім месцам і пайшоў выпіваць у кнігарню «Логвінаў».

На прыём, відавочна, прыйшло ўдвая менш людзей, чым чакалася, а таму стравы стынуць, каралеўскія крэветкі абветрываюцца, віно выдыхаецца», — піша Анціпаў.

Са словаў Анціпава вынікае, што пасол Шарэпка ўсё ж не быў задаволены тым, што прэмію здабыў Някляеў. І праз некалькі дзён ён выклікаў арганізатараў Гедройца на сур'ёзную размову. Гаварылася, што праваахоўныя органы нават зацікавіліся дзейнасцю банка, які даваў грошы на прэмію. Маўляў, такім чынам магла фінансавацца апазіцыя. 

«Барадатыя дзядзькі Арлоў, Акудовіч і Хадановіч атрымалі па самае не магу — такая была цана першага месца для Някляева».

Цікавай адметнасцю было тое, што да гэтага галасаванне было ананімным. І пішацца, што менавіта Шарэпка настаяў на тым, каб сябры журы галасавалі пад сваімі імёнамі.

На чацвёрты год прэміі з журы вырашылі вывесці Андрэя Хадановіча і Барыса Пятровіча. «Хадановіч казаў, што так, ён разумее, уладу трэба перадаваць, але як быць? Калі ты сам у журы, ты можаш кантраляваць, каб не выйшла адкрытай лажы. Андрэй, а хто вырашае лажа ці не лажа? Гэта ж дыктатура, хіба не? І вось у такім духу Хадановіч пагадзіўся. Пятровіча я проста паставіў у вядомасць, ён нават не супраціўляўся», — зазначае пісьменнік.

У выніку было прапанавана, каб менавіта Андрэй Хадановіч і Барыс Пятровіч, а таксама далучаны да іх Валянцін Акудовіч прапаноўвалі членаў журы.

Цікава, што ў 2015 годзе журы зладзіла папярэдняе галасаванне, каб паглядзець перад фінальным, якія расклады вымалёўваюцца. Плюс да ўсяго Анціпаў хацеў, каб журы спрачалася пра літаратуру, а да гэтага ніхто такога не рабіў. І вынікі былі такія, што прэмію мусіў атрымаць Сяргей Дубавец, другой стала Таццяна Барысік, трэцім — Віктар Казько. І толькі гэта выклікала бурнае абмеркаванне ўнутры журы.

«— Прызнаюся, гэта я паставіла Бахарэвіча на апошняе месца, — кажа Бухалік, — бо кніжка мне не спадабалася [тады ў прэміі ўдзельнічалі «Дзеці Аліндаркі» — НН]. Ён неблагі эсэіст, але як кніга мастацкай прозы яна не праходзіць. Яна настолькі дрэнная, што я баялася, каб яна не трапіла на першае месца. Адзінае маё адчуванне — агіда: агідныя персанажы, агідныя апісанні персанажаў. Гэта падробка пад эстэтыку, што з’яўляецца страшнейшым за мірную графаманію.

— Слухайце, кніга Дубаўца — гэта гульня ў прыгажосць, а Бахарэвіча — гульня пад нямецкага чытача. Але ж я думаў, што трэцім будзе Марціновіч, хаця гэта і праектная літаратура, — кажа Бабкоў.

— Мяне здзіўляе, як Казько трапіў у тройку, — кажа Янкута. Першая аповесць у кнізе настолькі кепская, што шараговы чытач можа не дайсці да другой, значна лепшай. У гэтай тройцы мне не хапае Бахарэвіча, а Барысік і Дубавец, знаходзяцца на сваіх месцах. «Дзеці Аліндаркі» — адна з найлепшых кніг за апошнія гады і найлепшая кніга Бахарэвіча.

— Сябры, я думаў, што Марціновіч будзе ў шорце, бо гэта класная кніга. У Бахарэвіча ёсць добрая кніга, але яна выйшла не ў гэтым годзе. Кнігу Казько складана чытаць, а кніга Барысік сімпатычная, але не моцная, лепей ёй па-за тройкай застацца. Карацей, я за кнігу чыстай прыгажосці, за Дубаўца, — кажа Арлоў.

— Я — за Барысік, — кажа Глобус. — У яе шчырыя апавяданні, без пантоў. Гэта літаратура. Трэцяе месца для Казько — гэта вельмі правільна. А тое, што вылецеў Марціновіч, увогуле супер.

— Мяне засмучае Барысік, там толькі тры апавяданні, але ж не кніга. Без плявання я прачытаў Бахарэвіча, чытаючы Дубаўца — пляваўся шмат, мне падаецца, што звычайнаму чытачу гэта будзе цяжка чытаць, — кажа Чарнякевіч».

Перад самым уручэннем прэміі выйшла разгромная рэцэнзія Марыйкі Мартысевіч на кнігу Віктара Казько. Пікантнасці дадавала тое, што рэцэнзію ў Мартысевіч замовіла сябра журы Ганна Янкута. Малгажата Бухалік імгненна адрэагавала на такую рэцэнзію публікацыяй у СМІ. 

«Так, а хто замаўляе рэцэнзіі?» — кажа Бухалік. І я разумею, што «заказвала» Аня Янкута, якая сядзіць тут, і гэта, вядома ж, будзе разгледжана так, што адзін з членаў журы хацеў націснуць на іншых членаў, і, маючы ў сваёй уладзе «заказ» рэцэнзій, адмыслова «замовіла» Марыйцы Казько. Я тады кажу, што не буду раскрываць гэтую інфармацыю, «бо маю на гэта права».

У выніку прэмію далі ўсё ж Віктару Казько, а на ўручэнні прэміі Хадановіч чытаў свае дзіцячыя вершы. Чаму ён гэта рабіў? Ён так патлумачыў гэта Анціпаву: «Кніжка добрая і выйшла нядаўна, ён не мог прапусціць магчымасць прарэкламаваць яе перад такой вялікай аўдыторыяй».

На наступны год лаўрэата вызначалі кансэнсусам з боку журы, а не галасаваннем. Прасцейшым гэты шлях зусім не стаў, хутчэй наадварот. Хтосьці прапаноўваў Бахарэвіча, хтосьці — Шчура, хтосьці — Акудовіча.

«Пасля дзвюх гадзін тры члены журы сышліся на кандыдатуры Шчура, Янкута была абсалютна супраць, яна была толькі за Бахарэвіча: я ж казала, што не будзе кансэнсусу, давайце галасаванне. Я кажу: якое галасаванне, мы што, дарма тут абмяркоўвалі дзве гадзіны, я не згодны на галасаванне.

У выніку мы залезлі ў Вікіпедыю і ў велізарным артыкуле пра кансэнсус знайшлі фармулёўку «Кансэнсус мінус адзін», ёй і скарысталіся. Першае месца Шчур (кансэнсус мінус Янкута), другое месца — Бахарэвіч (кансэнсус), трэцяе месца — Адамовіч (кансэнсус мінус Бабкоў)».

На ўручэнне прэміі не прыйшоў Альгерд Бахарэвіч, бо ўспрымаў свае другія месцы як абразу. «Мне ж давялося атрымаць за Бахарэвіча яго сертыфікат на наведванне Готланда. Гэта быў яго трэці Готланд. І я тады сказаў, што я разумею Бахарэвіча, ехаць трэці раз на Готланд, напэўна, сумна, і я не буду ў крыўдзе, калі ён гэты Готланд аддасць мне, раз ужо я вымушаны атрымліваць за яго дыпломы».

Агулам за восем гадоў існавання прэміі Гедройца Бахарэвіч здабыў чатыры другія і адну трэцюю прэмію. Неблагая калекцыя, але без першага. У 2019 годзе пісьменнік адклікаў сваю кнігу з спісу ўдзельнікаў. Анціпаў адзначае, што да Бахарэвіча ў сяброў журы было вельмі рознае стаўленне: адны адразу ставілі яго на першае месца, іншыя — на апошняе. А сумарна стабільна атрымлівалася другое.

Пасля ўручэння Анціпаў аднёс дыпломы Бахарэвіча ў кнігарню «Логвінаў», туды ж прапанаваў аднесці і дыплом Юрыя Станкевіча і, маўляў, стварыць там музей адрынутых дыпломаў. Але праз колькі дзён бахарэвічаўскія зніклі. «Сказалі, Бахарэвіч забраў».

«Асобы, набліжаныя да Логвінава, паехалі да яго ў краму — там была афтапаці. Павінен быў падысці і Бахарэвіч. Ён і падышоў. Але толькі ён убачыў Бабкова (члена таго самага журы, якое аддало яму другое месца!), развярнуўся і выйшаў у ноч», — піша Анціпаў.

Наступныя прэміі Гедройца Анціпавым ужо не апісваюцца. Магчыма, пра іх прачытаем у мемуарах ужо наступных аўтараў.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
У сувязі з ліквідацыяй ТБМ перастаў выдавацца часопіс «Верасень»
«Грукае дно віроў сваіх абаронцам…» — новыя вершы Кудасавай, Хадановіча, Змітра Крэса
«Гэта ўсё, што ў нас ёсць, Што было і што будзе. І досць!» Новыя вершы паэтаў — Ганна Севярынец, Сцебурака, Хадановіч
Палітыка і грамадства
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Чырвоная ікра ў Беларусі за год падаражэла ў паўтара-два разы. Меркавалася, што прычына ў пуціне, але не
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
Галоўнае
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Усяго патроху
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў ФОТАФАКТ
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх