Пацярпелыя ў ДТЗ пад Рэчыцай вярталіся з Масквы. Што яшчэ вядома пра ранішнюю аварыю з удзелам МАЗа і аўтобуса ў Рэчыцкім раёне, піша Tut.by.

У ДТЗ пад Рэчыцай грузавік і турыстычныаўтобус пасля сутыкнення перакуліліся ў кювет

Аўтобус належыць турыстычна-транспартнай кампаніі «Грандаўто». Ён здзяйсняў рэйс з Масквы ў Гомель. Усе пасажыры — мужчыны, жыхары Гомеля і Гомельскай вобласці, вярталіся дадому з заробкаў.

Аляксандр апынуўся на месцы ДТЗ праз пару хвілін. Кажа, што ўсё адбылося ў 7.30, было яшчэ цёмна.

— Кіроўца МАЗа выбраўся з кабіны сам, а ў аўтобусе быў хаос, кусты і дрэвы перашкаджалі людзям выбірацца. Усяго ў аўтобусе я налічыў 4 чалавекі. Аднаго хлопца страшна было пераносіць — увесь паламаны. Паклалі ў аўтобус. Ён нават на пытанні не адказваў, хоць бы выжыў. Ён адзін такі цяжкі быў там, — распавядае Аляксандр.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у аварыі атрымалі траўмы шэсць чалавек: тры пасажыры і два кіроўцы аўтобуса, а таксама кіроўца грузавога аўтамабіля. Усіх іх адвезлі ў Рэчыцкую ЦРБ. Пасля аказання медыцынскай дапамогі двух адпусцілі дадому. Пра стан чацвярых нічога не вядома.

Нагадаем, раніцай 25 лістапада на трасе Р82 недалёка ад вёскі Салтанава сутыкнуліся МАЗ і аўтобус. Абодва транспартныя сродкі апынуліся ў кювеце. Паводле папярэдняй інфармацыі, 56-гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля выехаў з боку вёскі Салтанава і ехаў па паласе разгону. Пры перастройванні ён сутыкнуўся з аўтобусам, што ехаў у спадарожным кірунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0