Як піша TUT.BY са спасылкай на мясцовы сайт 47news, пад Тосна ў Ленінградскай вобласці Расіі выявілі магутную наркалабараторыю. У ёй працаваў і гамяльчанін.

Фота: 47news.ru

Фота: 47news.ru

Сельскі ўчастковы капітан Дзмітрый Пятроў шукаў у пасёлку Абухавец шэрыя аўтамайстэрні, а выявіў найбуйнейшую наркалабараторыю. 20 лістапада ён увайшоў у закінуты ангар і не паверыў вачам: паўсюль была раскладзеная матэрыя, падобная на цырату, а на ёй ляжала белае рэчыва. Акрамя гэтага, у ангары былі станкі, аўтапагрузчык, грузавыя рэфрыжэратары, розныя ёмістасці.

Пазней спецыялісты высвятляць: рэчыва, якое выявіў участковы, — так званая соль. У ангары знаходзілася больш за 2 тоны ўжо гатовага наркотыку і 4,8 т амаль гатовага — у сыравіне.

Неўзабаве выйшлі і на «спецыялістаў» лабараторыі. Імі аказаліся двое расейцаў — Дзмітрый Гаварушкін і Сяргей Каменеў, а таксама ураджэнец Гомеля 35-гадовы Мікалай Сурнакоў. Следства лічыць, што ён выконваў ролю хіміка.

Мікалай Сурнакоў. Скрыншот відэа ГУ МУС па Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці

Мікалай Сурнакоў. Скрыншот відэа ГУ МУС па Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці

Цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары. У дачыненні да іх распачата крымінальная справа па артыкуле «вытворчасць наркотыкаў у асабліва буйным памеры».

22 лістапада Сурнакова суд на два месяцы адправіў пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0