Каля пахавання паўстанцаў сімвалічна высыпалі зямлю з радзімы Кастуся Каліноўскага — Мастаўлянаў. А таксама з магілы Францішка Канаплянскага, які быў намеснікам Кастуся Каліноўскага, з вёскі Забор’е Шаркаўшчынскага раёна, піша Hrodna.life.

Мясцовыя актывісты прывезлі зямлю ў Вільню, а гродзенцы з кампаніі #Каліноўскі2019 сімвалічна яе высыпалі каля капліцы на могілках Росы, дзе былі пахаваныя Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі.

— Гэта такія хрысціянскія сімвалы: зямля з месца, дзе нехта нарадзіўся ці зямля, дзе спачываюць родзічы, — кажуць актывісты.

Як піша «Рэгіянальная газета», мясцовыя актывісты таксама пакінулі зямлю з магіл паўстанцаў з Вілейшчыны і Мядзельшчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?