Мінчук сабраў у лесе недалёка ад Мінска грыбы з псіхаактыўнымі рэчывамі, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

28-гадовы жыхар беларускай сталіцы знайшоў 50 грыбоў, якія змяшчаюць псілацын і псілацыбін. Пра гэта ён сам распавёў супрацоўнікам міліцыі, адзначыўшы, што гэта было зроблена выключна для ўласнага спажывання. Акрамя таго, у яго дома аператыўнікі выявілі фальгіраваную трубку з нагарам марыхуаны, а ў аўто — рэшткі гэтага ж наркотыку.

Маладога чалавека затрымалі. Вядома, што раней у поле зроку праваахоўнікаў ён не трапляў. На гэты момант супрацоўнікі міліцыі высвятляюць, ці мог затрыманы распаўсюджваць наркатычныя рэчывы іншым людзям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0