Брэсцкі паб «Сумленная пінта» паскардзіўся ў сваім інстаграме на паводзіны фанатаў «Дынама». Сцвярджаецца, што яны літаральна разграмілі ўстанову, святкуючы першае ў гісторыі каманды чэмпіёнства.
На фота можна пабачыць зламаныя канапы, сталы і крэслы, адарваныя плінтусы, выдраныя дзверы ў туалет, графіці, гару смецця і кроў на падлозе.
Паведамляецца, што фанаты нібыта абражалі персанал, а праваахоўныя органы не рэагавалі. Сёння ўстанова не працавала.
«Цяжка апісаць словамі тыя эмацыйныя ўзрушэнні, матэрыяльныя страты і рамонтныя работы, якімі павярнулася для нас гэтая перамога», — паведамляе ўстанова.