У РАУС Першамайскага раёна Мінска загінула жанчына. Інфармацыю пра гэта «Нашай Ніве» пацвердзілі ў Следчым камітэце.
Следчыя кажуць, што прычына смерці пакуль невядомая.
«Па гэтым факце праводзіцца праверка. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці будуць праводзіцца адпаведныя экспертызы», — паведаміла «Нашай Ніве» Кацярына Гарлінская, афіцыйная прадстаўніца СК па Мінску.
Вядома, што загінулай было 56 гадоў.
Першапачаткова інфармацыя з’явілася ў тэлеграм-канале Нехта. Па інфармацыі блогера, жанчыну затрымалі 23 лістапада за адміністрацыйнае правапарушэнне. Пазней яна нібыта скончыла жыццё самагубствам у гарадскім аддзяленні міліцыі Першамайскага раёна. Прычым, як паведаміў Нехта, жанчына засілілася на ўласным станіку.





