Здарэнне адбылося сёння ў Мазыры. Дзіця перакуліла на сябе кухоннае металічнае крэсла, у выніку чаго галава захрасла паміж прутамі спінкі. Самастойна выцягнуць галаву дзіця не магло, паведамляе 112.by.
Работнікамі МНС пры дапамозе ручнога гідраўлічнага інструмента галаву дасталі з крэсла. Дзіця ў шпіталізацыі не мае патрэбы.