IOC

IOC

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) падтрымаў «самыя жорсткія санкцыі» ў дачыненні да тых, хто, як мяркуецца, маніпуляваў з базай звестак Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі.

МАК асудзіў тых, хто займаўся «абуральнымі маніпуляцыямі» з дадзенымі аб допінг-пробах, узятых у расійскіх спартсменаў у 2012-2015 гадах.

У арганізацыі адзначылі, што справаздачы удзельнікаў расследавання даказваюць, што за маніпуляцыі адказныя ўлады Расіі. МАК заклікаў расійскія ўлады прадаставіць сапраўдныя дадзеныя Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі.

25 лістапада стала вядома, што камітэт па адпаведнасці Сусветнага антыдопінгавага агенцтва рэкамендаваў выканкаму арганізацыі адхіліць Расію ад міжнародных спаборніцтваў на чатыры гады. Забарону, у прыватнасці, прапануецца распаўсюдзіць на Алімпійскія гульні і чэмпіянат свету па футболе.

Выканкам ВАДА разгледзіць рэкамендацыі 9 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0