• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства
Фота 2 з 6
04.12.2019 / 09:59

«Мы былі пад брытанцамі, а вы калгаснікі з мацерыка». Беларуска з Ганконга распавяла пра вулічныя пратэсты і асаблівасці жыллёвага пытання

Таццяне Бейдзінай 30 гадоў. Яна нарадзілася і вырасла ў Мінску, але ўжо некалькі гадоў жыве ў Кітаі. Апошнім часам працуе ў Ганконгу.

Таццяна распавяла «Нашай Ніве» пра свае заробкі, стаўленне да яе калег і начальства, пра тое, чым кітайскія бойфрэнды адрозніваюцца ад беларускіх. А таксама падзялілася ўражаннямі ад жыцця ў горадзе, дзе апошнія паўгода ідуць пратэсты і сутычкі мясцовых жыхароў з паліцыяй.

«Беларусы бліжэй да кітайцаў, чым да Еўропы»

«Я вучыла кітайскую мову яшчэ ва ўніверсітэце на факультэце міжнародных зносінаў. І пасля сканчэння вучобы ўвесь час працую з Кітаем, нават была прафесійным перакладчыкам. Былі варыянты працы ў Беларусі, але мне заўсёды хацелася паехаць за мяжу.

Два гады я пражыла ў Пекіне і ў 2017 годзе перабралася ў Ганконг.

Мне заўсёды хацелася трапіць у Ганконг. Той жа Пекін — добры горад, але там халодна і ўсё ж ён вельмі забруджаны — гэтая праблема вырашаецца, але яшчэ не да канца. Таму для здароўя заставацца ў Пекіне было не вельмі карысна, — кажа Таццяна. — І калі я атрымала прапанову працаваць у Ганконгу, то не сумняючыся адразу сабрала чамаданы і паехала».

Бейдзіна працуе ў ганконгскім прадстаўніцтве кітайскай фінансавай кампаніі. Таццяна займаецца працай з кліентамі.

Зарабляе каля $3000 на месяц. Па яе словах, гэта сярэдні заробак ганконгскага офіснага работніка, але гэта зусім не такія вялікія грошы, як здаецца.

«Тут дарагое жыллё — мінімум $1000 на месяц. І гэта будзе пакой у кватэры, дзе, акрамя цябе, будуць жыць яшчэ некалькі чалавек, — тлумачыць Таццяна. — Я здымаю сёння пакой у вялікай пяціпакаёўцы. Тут два ванныя пакоі, кухня і пяць жылых пакояў. Такі варыянт інтэрнату.

Грошай, якія застаюцца пасля аплаты жылля, хапае, калі не шыкаваць, калі рэгулярна не хадзіць па барах і рэстаранах, бо гэта тут вельмі дорага. Калі сам набываеш прадукты, гатуеш дома, то можна нават трохі грошай адкладваць».

Таццяна працуе не з замежнікамі: і яе калегі, і кліенты гэта кітайцы. Яна кажа, што стаўленне да яе трохі неадназначнае.

«З аднаго боку, тое, што я не кітаянка, але добра валодаю кітайскай мовай, выклікае павышаную ўвагу да маёй персоны. Кліенты самі ідуць на кантакт, ім вельмі цікава. Начальства заўсёды бярэ мяне на нейкія мерапрыемствы: маўляў, звярніце ўвагу, якая ў нас ёсць супрацоўніца. Начальнікі клічуць мяне і на абеды, каб іх сябры з іншых кампаній таксама мяне ўбачылі.

Увогуле, еўрапейская знешнасць дае тут шмат пераваг. Але ж ёсць і мінусы. Калі з краінай, адкуль ты прыехаў, раптам будзе нейкае палітычнае напружанне, гэта адаб’ецца на стаўленні да цябе ў побытавым плане. Напрыклад, сябры-кітайцы будуць ставяцца да цябе насцярожана, перастануць клікаць у госці ці на вечарыны, — расказвае Таццяна. —

Праблема ў тым, што ты ніколі не станеш цалкам сваім у Кітаі. Заўсёды будзе нейкі бар’ер, адчуванне, што ты не адзін з іх, што ты чужы.

Непасрэдна ў Ганконгу я маю блізкія стасункі з рускімі дзяўчатамі. Ёсць і сяброўка-кітаянка, але пагаварыць па душах можна толькі са сваімі».

Але ж бойфрэнд у дзяўчыны — кітаец. Прычым, гэта ўжо не першы кітаец, з якім яна сустракалася.

«Кітайцы больш актыўныя: і ў жыцці, і ў заляцаннях да дзяўчат. Можа, канечне, у Беларусі, я не сустракала хлопцаў, якім бы я так падабалася…

А кітайцы адразу пасля знаёмства ідуць «на абардаж», куча званкоў, куча пытанняў, увагі: «А ты як? Ты паела? Усё нармальна?» І гэты клопат ён падкупляе, шчыра скажу.

Асабліва калі жывеш за мяжой, трохі не хапае таго, каб хтосьці пра цябе хваляваўся і клапаціўся, — прызнаецца Таццяна. —

Бойфрэндаў з Заходняй Еўропы я, можна сказаць, і не разглядала — большасць еўрапейцаў тут робіць кар’еру, актыўна зарабляе грошы, ім не да рамантычных стасункаў.

А я больш традыцыйны чалавек, прынцып «easy come, easy go» мне няблізкі.. І ўвогуле, мне здаецца, што ў плане сямейных каштоўнасцяў сёння беларусы бліжэй да кітайцаў, чым да Еўропы. Мы больш кансерватыўныя».

За час свайго жыцця ў Кітаі Бейдзіна паспела паўдзельнічаць нават у некалькіх тэлевізійных шоу.

«Адно было аналагам «Давай ажэнімся», пасля быў конкурс аратарскага майстэрства на пекінскім тэлебачанні. Яшчэ праз пару гадоў я трапіла на тэлеконкурс кітайскай мовы для замежнікаў. Было вельмі цікава, цяпер мяне нават часам пазнаюць кліенты. Ды і падчас здымкаў сустракаешся з вельмі цікавымі людзьмі, з якімі, можа, ніколі б не пазнаёміўся ў іншых умовах. Напрыклад, падчас здымак у тэлеконкурсе ў 2014 годзе я жыла ў адным пакоі з дзяўчынай, якая пасля стала «Міс Макаа», — кажа Таццяна.

«Мы былі пад брытанцамі, а вы калгаснікі з мацерыка»

«Ганконг працяглы час быў брытанскай калоніяй, і гэта наклала адбітак на мясцовых жыхароў і жыццё тут. Ганконг прывык да культурнага плюралізма: тут шмат людзей розных культур і нацыянальнасцяў, яны прызвычаіліся на роўных стасавацца, на роўных узаемадзейнічаць. У мацерыковым Кітаі такога няма, там адчуваецца, што галоўныя — кітайцы.

Але ганконгцы вельмі падкрэсліваюць сваё адрозненне ад мацерыковага Кітая. Ганконгцы лічаць сябе вышэйшымі за кітайцаў: «Мы былі пад брытанцамі, гэта культурныя і адукаваныя белыя людзі! А вы, с*аныя калгаснікі з мацерыка, прыязджаеце да нас у Ганконг і не ўмееце сябе паводзіць!»

Гэты ўнутраны побытавы расізм прысутнічае, і часам, праяўляецца вельмі моцна. Гэта пайшло з таго, што ганконгцы — карэнныя гараджане, жыхары мегаполіса, а ў Кітаі вельмі шмат насельніцтва жыло ў вёсках і мястэчках. Праўда, сёння Кітай развіваецца шалёнымі тэмпамі і любы кітайскі горад развіты і нічым не саступае Ганконгу, — расказвае Таццяна. — Таксама шмат ганконгцаў лічыць, што яны размаўляюць на англійскай як англічане, бо былі пад брытанцамі. Праўда, гэта зусім ня так.

Дарэчы, з англійскай мовай звязаны яшчэ адзін момант: і ганконгцы, і кітайцы, якія вывучаюць англійскую, вельмі любяць браць сабе англійскія імёны. Прычым гэта не толькі звычайныя імёны кшталту Джон ці Уільям, а часам і проста словы — Рок (скала), ці Строўбэры (клубніцы)».

«Я бачыла натоўп на свае вочы»

Вясной у Ганконгу пачаліся хваляванні. Нагодай стала злачынства на Тайвані: малады ўраджэнец Ганконга забіў сваю цяжарную сяброўку падчас адпачынку. Дамовы аб экстрадыцыі з Кітаем няма (Кітай не прызнае суверэнітэт Тайваня), таму хлопец вярнуўся ў Ганконг, адкуль, дарэчы, яго таксама не маглі выдаць Кітаю праз асаблівы прававы статус Ганконга. Тады кітайскія ўлады ініцыявалі прыняццё новага закона аб экстрадыцыі, каб злачынцаў маглі перадаваць з Ганконга ў мацерыковы Кітай.

Гэта выклікала занепакоенасць, а пасля і абурэнне жыхароў Ганконга, бо яны лічаць, што кітайская юрыдычная сістэма непразрыстая. Тым больш там шырока прымяняецца смяротнае пакаранне.

У выніку ў чэрвені сотні тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Ганконга, каб выказаць сваю незадаволенасць новым законам.

«Спачатку ўсё было вельмі мірна. Рух быў вельмі масавы, але цывілізаваны. Перакрываліся галоўныя вуліцы, па іх рухаліся людзі. На мітынгі выходзілі людзі ўсіх узростаў, нярэдка з дзецьмі.

Я жыла на 17-м паверсе будынка на Хенэсі роўд. Натоўп якраз рухаўся па маёй вуліцы. Я чула, як пратэстоўцы скандзіруюць лозунгі, бачыла натоўп на свае вочы.

фота coloursinmylife / Shutterstock.com

Людзі выходзілі на выходных, шпацыравалі па вуліцах, пасля разыходзіліся. Паводзілі сябе нармальна. І спачатку гэтыя пратэсты мелі вельмі шырокую падтрымку жыхароў Ганконгу, — расказвае Таццяна. —

Праўда, сярод маіх знаёмых у пратэстах ніхто не ўдзельнічаў. Большасць маіх калегаў — кітайцы, якія прыехалі з мацерыка. І яны глядзелі на пратэсты з лёгкім непаразуменнем, маўляў, ну калі вы нарэшце перастанеце выпендрывацца? Калегі-ганконгцы пільна сачылі за навінамі, але на вуліцы не выходзілі.

Але я ведаю, што ёсць яшчэ адна праблема, якая непакоіць і пратэстоўцаў, і тых, хто іх не падтрымлівае. Бо цяпер працягваецца пераходны перыяд, які пачаўся пасля перадачы Ганконга Кітаю. Гэты перыяд скончыцца ў 2047 годзе. Падчас пераходнага перыяду планавалася паступовае збліжэнне Ганконга з Кітаем. Але цяпер адзін крок да збліжэння прывёў да таго, што мы бачым сёння ў навінах.

І людзі задаюцца пытаннем, а што ж тады будзе ў 2047? Выбух супраціву?»

Але паступова пачаў змяняцца характар пратэстаў і стаўленне да іх, кажа Таццяна.

«Калі маладзёны ўварваліся ў парламент, паліцыя пачала іх жорстка біць і затрымліваць. І грамадства пачало абурацца: маўляў, яны ж дзеці.

І паступова сфармвалася пяць патрабаванняў да Кітая: адмяніць закон аб экстрадыцыі; перастаць называць удзельнікаў пратэстаў бунтаўшчыкамі; выпусціць затрыманых пратэстоўцаў; судзіць паліцэйскіх, якія ўжывалі сілу і слезацечны газ. Але галоўнае патрабаванне было пятае: каб кіраўніка Ганконга не прызначаў Кітай, а яго выбірала насельніцтва праз галасаванне,

— тлумачыць Бейдзіна. — Увосень прыняццё закона аб экстрадыцыі прыпынілі. І на выходных пасля гэтага зноў была акцыя, але людзей на ёй было разы ў тры-чатыры менш. Пратэсты працягваліся, але галоўнымі ўдзельнікамі ў іх стала моладзь, нярэдка радыкальна настроеная, якая катэгарычна патрабавала выканання тых пяці патрабаванняў.

Моладзь працягвала змагацца з паліцыяй. Пачаліся гвалтоўныя дзеянні, кактэйлі Молатава… І дзеянні сённяшніх пратэстоўцаў нярэдка абураюць нават тых людзей, якія першапачаткова самі выходзілі на вуліцы і падтрымлівалі пратэст. Настроі ў грамадстве змяніліся.

Мінулы тыдзень быў вельмі гарачым: пратэстоўцы захапілі ўніверсітэт, раздзяўблі некалькі станцый метро. Горад моцна пашкодзілі: пабітыя святлафоры, разбураныя станцыі метро, разбітыя банкаматы, аўтаматы для продажу квіткоў…

Фота Rumbo a lo desconocido / Shutterstock.com

Пасля сутычак не працавала метро, людзі не маглі трапіць на працу.

Так, было прымяненне сілы з боку паліцыі. Але я глядзела відэа, як на паліцэйскіх лезуць падлеткі з жалезнымі палкамі, мантыроўкамі, б’юць паліцэйскіх малаткамі… Я б прыстрэліла тых падлеткаў, шчыра. Грамадскасць тут абуралася, маўляў, паліцэйскі стрэліў у дзіця! Але ж калі дзіця б’е чалавека манціроўкай па галаве, то я не лічу, што гэта дзіця ні ў чым не вінаватае.

Пасля пратэстоўцы ўзялі манеру выкалупваць камяні з дарог і кідаць імі ў паліцыю. Нядаўна такім чынам забілі мінака, камень трапіў 70-гадоваму мужчыну ў галаву.

Увогуле з пратэстоўцамі нельга размаўляць, гэта проста небяспечна. Можна атрымаць у галаву проста за тое, што зрабіў заўвагу ці выказаў ім сваю незадаволенасць. Пару тыдняў таму мужчыну проста на вуліцы падпалілі. Прычынай сталі яго словы, што яны праз свае паводзіны не маюць права называцца кітайцамі, а сам ён ганарыцца Кітаем.

Цяпер Банк Кітая забівае вокны сваіх аддзяленняў фанерай. Гэтыя ж «пратэстуны» ваююць супраць Кітая. У іх ёсць нават любімы выраз «чы — нацы», што значыць «кітайцы — нацысты». Але ж кітайцы прыязджалі ў Ганконг на закупы ці адпачынак, і я ніколі не чула ад кітайца, каб ён неяк абразліва ці прыніжальна выказваўся пра ганконгцаў. Такога я ніколі не чула нават падчас жыцця на мацерыку. У той час, як для ганконгца гэта стандартная сітуацыя, паскардзіцца, што «кітайскае быдла прыязджае і засі*ае наш горад».

Але ж я бачыла кадры з універсітэта, якія захапілі пратэстоўцы. Ён быў увесь развалены. Людзі… Яны нібыта малпы, карацей», — кажа Таццяна.

Бейдзіна заўважае, што пратэсты далі плён: нядаўна ў Ганконгу прайшлі мясцовыя выбары, і на большасці акругаў перамаглі апазіцыянеры, якія падтрымліваюць пратэстоўцаў.

«Я думаю, цяпер пратэсты паціху сціхнуць, канфлікт перацячэ ў палітычнае рэчышча, — мяркуе Таццяна Бейдзіна. —

Негледзячы на тое, што адбываецца, я з’язджаць з Ганконгу не планую. Я цяпер пераехала ў ціхі спальны раён на канцавой станцыі. Мне падабаецца Ганконг, асабліва клімат. Дарэчы, калі я кажу пра гэта, ніхто не верыць, усе лічаць, што я паехала шыкаваць. Але мне проста падабаецца мора, горы… Тут прыгожа».

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
Заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус арыштаваны яшчэ на 13 сутак
Служба дастаўкі menu.by пачала працэс ліквідацыі
«Сваім зрабілі сапраўдны канцлагер, усіх прыстойных людзей у яго змясцілі і здзекуюцца». Першае інтэрв'ю Святланы Купрэевай на волі
Палітыка і грамадства
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
«Сваім зрабілі сапраўдны канцлагер, усіх прыстойных людзей у яго змясцілі і здзекуюцца». Першае інтэрв'ю Святланы Купрэевай на волі
Заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус арыштаваны яшчэ на 13 сутак
Амікрон дабраўся да Расіі
Служба дастаўкі menu.by пачала працэс ліквідацыі
Палітвязень Міхаіл Чамурака збег з «хіміі», бо ў Беларусі на яго завялі новую крымінальную справу 
Настаўнікі зноў скардзяцца на прымусовую падпіску. Юрыст: «Без настойлівасці наўрад ці атрымаецца адстаяць свае правы»
Усяго патроху
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
У Нямеччыне самалёт сеў на мост — і трапіў у ДТЗ
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
Карысная інфа
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць». У Мінску на рамонт суда патрацілі 4,3 млн даляраў
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркаванні
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Амікрон дабраўся да Расіі
На перадвыбарным мітынгу ўльтраправага кандыдата ў прэзідэнты Францыі адбылася бойка. Пацярпеў і сам палітык ВІДЭА
Дзяржсакратар ЗША: У выніку нападу Расіі на Украіну будуць сур'ёзныя наступствы
Скарб на Манблане. Альпініст чакаў восем гадоў, каб атрымаць палову знойдзеных там каштоўных камянёў
Экс-кіраўніцу М'янмы Аўн Сан Су Чжы асудзілі на чатыры гады турмы паводле першага прысуду
Пуцін заявіў, што не трэба палітызаваць сітуацыю на мяжы Беларусі і ЕС
«Давайце спынім крушэнне цывілізацыі»: Папа Францішак выказаўся пра мігрантаў
Галоўнае
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
Заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус арыштаваны яшчэ на 13 сутак
Служба дастаўкі menu.by пачала працэс ліквідацыі
«Сваім зрабілі сапраўдны канцлагер, усіх прыстойных людзей у яго змясцілі і здзекуюцца». Першае інтэрв'ю Святланы Купрэевай на волі
Амікрон дабраўся да Расіі
«Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць». У Мінску на рамонт суда патрацілі 4,3 млн даляраў
Палітвязень Міхаіл Чамурака збег з «хіміі», бо ў Беларусі на яго завялі новую крымінальную справу 
Усяго патроху
Пачаўся суд над Эдуардам Пальчысам. Суд зрабілі закрытым
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
У Мінску затрымалі банду, якая абклала данінай тэлефонных махляроў
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Фота / Відэа
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх