kremlin.ru

kremlin.ru

Дата правядзення Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі яшчэ не прызначана, залежыць ад волі прэзідэнтаў і ступені падрыхтоўкі дарожных карт па інтэграцыі дзвюх краін.

«Гэта залежыць ад волі двух прэзідэнтаў, калі яны вызначаць, што ёсць сэнс і час. Я мяркую, што ў пэўнай ступені вызначаць час правядзення пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы будзе ступень прапрацоўкі дарожных карт», — сказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота ў інтэрв'ю БелТА.

«Калі гэта (ВДС) адбудзецца, я не магу сказаць, у мяне няма звестак», — дадаў ён.

Разам з тым дзяржсакратар адзначыў, што ў цэлым парадак дня да пасяджэння ў асноўным сфарміраваны. «Мы гатовыя да любога рашэння», - падкрэсліў Рапота.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 19 лістапада пасля сустрэчы са сваім расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым заявіў, што бакі ўзгаднілі 21 з 31 дарожных карт. 

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада заявіў, што дарожныя карты па інтэграцыі з Расіяй не будуць падпісаныя без вырашэння пытанняў па вуглевадародах і адкрыцця рынкаў.

Раней заяўлялася, што Мінск і Масква плануюць падпісаць праграму дзеянняў па паглыбленай інтэграцыі 8 снежня

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0