Бацька загінулага ў Екацярынбургу дзевяцігадовага хлопчыка «выхоўваў» яго розгамі, а каб той не крычаў, заткнуў яму рот затычкай — з-за гэтага дзіця задыхнулася. Пра гэта паведамляе «Коммерсантъ-Урал» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

Суразмоўца выдання таксама распавёў, што ў сям'і яшчэ двое дзяцей — зараз бацька хаваецца разам з імі. Маці знаходзілася ў Расіі незаконна, яе выслалі ў Беларусь. Там жанчына распавяла пра злачынства сваёй сваячцы, якая звярнулася ў праваахоўныя органы.

Праваахоўныя органы таксама абверглі інфармацыю аб тым, што сям'я была ў рэлігійнай секце. Аднак бацькі былі «радыкальнымі вернікамі».

Маці хлопчыка распавяла, што дзіця збіў да смерці бацька. Жанчына заявіла, што дапамагла мужу схаваць цела дзіцяці недалёка ад дома, дзе яны здымалі кватэру. Цяпер следства дамагаецца яе экстрадыцыі, бацьку шукаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0