Два грузавікі сутыкнуліся на слізкай дарозе ў раёне 5-га км МКАД, паведамляе ДАІ.

Аварыя здарылася сёння каля 18.40 у раёне 5-га км МКАД — на лесапаркавай дарозе ў бок гольф-клуба. Сутыкнуліся два МАЗы. Пры сустрэчным раз'ездзе 49-гадовы кіроўца грузавіка пры выбары хуткасці не ўлічыў дарожныя ўмовы — абледзяненне праезнай часткі. Ён сутыкнуўся з МАЗам з паўпрычэпам. Пры гэтым кіроўца першага грузавіка спрабаваў затармазіць, аднак аўтамабіль з-за наледзі на дарозе стаў некіравальным. У выніку ДТЗ транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0